13:04 15 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
© Sputnik / Макс Богданович

Глядзіце на відэа, што беларусы думаюць пра смяротнае пакаранне ў нашай краіне і ці гатовыя яны даць злачынцам другі шанец.

Апытаныя на вуліцах Мінска беларусы па-рознаму адрэагавалі на пытанне пра неабходнасць адмены смяротнага пакарання.

"Я думаю, наўрад ці яго калі-небудзь адменяць", - кажа адзін з суразмоўцаў.

Іншы згодны і сцвярджае, што "ёсць некаторыя злачынствы, за якія па-чалавечы пакараць проста немагчыма".

"Трэба зрабіць гэта паказальна, каб людзі астатнія маглі зразумець, што не трэба так рабіць", - перакананы ўдзельнік апытання.

Іншыя сумняваюцца і не могуць даць адназначнага адказу на гэтае пытанне.

"Вельмі шмат фактараў. У нейкай ступені гэта апраўдана, хоць я разумею, што гэта няправільна", - кажа суразмоўца карэспандэнта.

Хтосьці апелюе да заходніх каштоўнасцяў і запэўнівае, што калі мы хочам быць бліжэй да Еўропы, пакаранне трэба адмяняць.

"У Амерыцы кара да гэтага часу, хоць бы не праз расстрэл, а праз смяротную сыроватку", - кажуць іншыя.

А многія ўпэўнены, што такое абыходжанне з чалавекам негуманна, хай нават ёсць страшныя злачынствы, за якія хочацца пакараць.

"У мяне дваякае меркаванне: з аднаго боку чалавек атрымлівае па заслугах, а з другога, усё роўна гэта чалавек, каб ён ні зрабіў, ён мае права на жыццё", - пераконвае суразмоўца Sputnik.

"Адзінае, што даецца чалавеку - гэта жыццё", - паўтарае яму іншы.

"Смяротнае пакаранне - гэта перажытак сярэднявечча", - запэўнівае трэці.

"Усё ў руках Божых", - кажа чацвёрты.

Хтосьці прыводзіць і іншыя аргументы супраць пакарання, напрыклад, недавер сістэме правасуддзя.

"Тое, як у нас працуюць, то, напэўна, супраць. Могуць трапляць людзі, якія не заслужылі гэтага", - кажа адзін з апытаных.

А хтосьці нават лічыць, што пажыццёвае зняволенне можа быць для злачынца нават больш сур'ёзным пакараннем, а для тых, каго асудзілі несправядліва, гэта шанец дабіцца праўды.

Глядзіце на відэа, што думаюць беларусы пра смяротнае пакаранне.

Тэги:
Апытанне, Смяротнае пакаранне, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы