Відэа

Лукашэнка сабраў ураджай кавуноў на прысядзібным участку – відэа

Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер пасля мерапрыемстваў у Палацы Незалежнасці адправіўся працаваць на прысядзібны ўчастак. Глядзіце на відэа, як праходзіла ўборка бахчавых.

На прэзідэнцкім полі кавуны паспяхова апрацоўваюцца ўжо некалькі гадоў. Хоць гэты год з-за нясонечнага надвор'я стаў не самым ураджайным на бахчавыя, напярэдадні кіраўнік дзяржавы разам са сваёй камандай сабраў 20 тон кавуноў.

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працуе на прысядзібным участку
Лукашэнка сабраў ураджай кавуноў на прысядзібным участку – відэа - Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка працуе на прысядзібным участку

У мінулым годзе ўраджай кавуноў на "прэзідэнцкіх" сотках у Драздах прыбіралі трохі пазней - 6 верасня. Тады пад гэтую культуру было адведзена 1,5 гектара, з якіх прэзідэнт з памочнікамі сабралі 42 тоны ўраджаю. Па дадзеных прэс-службы, у 2018-м на прысядзібным участку кіраўніка дзяржавы вага амаль кожнага кавуна перавысіла 10 кілаграмаў. Пасля малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай перадаў пяць тон гэтай ягады ў падшэфны мінскі дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў.

Стужка навiн
0