Працэс абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай чакаецца ў пятніцу. Журналісты знаходзяцца ў аэрапорце Масквы.
Раней стала вядома, што абмен затрыманых асоб паміж украінскім і расійскім бокам павінен прайсці па формуле 33 на 33.
Пры гэтым канчатковы варыянт абмену пакуль не зацверджаны бакамі і перамовы працягваюцца. Некалькі дзён таму Кіеў наведала ўпаўнаважаны па правах чалавека ў Расіі Таццяна Маскалькова. Пры гэтым грамадскасці не паведамлялі падрабязнасці візіту.
Раніцай прэс-сакратар Службы бяспекі Украіны Алена Гітлянская таксама паведаміла ў Facebook, што перамоўны працэс па абмене асобамі, якія ўтрымліваюцца ў Расіі і Украіне, працягваецца.
Глядзіце на Sputnik прамую трансляцыю з маскоўскага аэрапорта, дзе чакаюць прыбыцця затрыманых асоб.