Відэа

"Франтавы альбом" Вікторыі Сянкевіч: куля снайпера пад Кенігсбергам

Падпісацца
У рамках сумеснага праекта Sputnik Беларусь і кампаніі Wargaming знакамітасці распавядаюць ваенныя гісторыі сваіх сем'яў.

Тэлевядучая Вікторыя Сянкевіч распавяла для "Франтавога альбома" гісторыю свайго дзядулі - Пупко Сяргея Сцяпанавіча. Ён прайшоў вайну радавым, служыў сапёрам у 43-м асобным штурмавой батальёне. Вызваляў Кенігсберг, а вайну завяршыў у Кітаі.

Франтавы альбом Надзеі Скардзіна: блакадная каша з галінак - Sputnik Беларусь
Відэа
"Франтавы альбом" Надзеі Скардзіна: блакадная каша з галінак

У інтэрв'ю для праекта "Франтавы альбом" Вікторыя аднавіла баявы шлях свайго дзеда і расказала, як яму цудам удалося выжыць, калі снайперская куля трапіла ў заплечнік з выбухоўкай.

Сяргей Пупко узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі "За баявыя заслугі", "За адвагу", "За ўзяцце Кенігсберга", "За перамогу над Германіяй" і "За перамогу над Японіяй".

Герояў Вялікай Айчыннай вайны ўсё менш. Сумесны праект Sputnik Беларусь і Wargaming закліканы захаваць памяць пра іх. Сваю відэагісторыю для "Франтавога альбома" можа расказаць кожны. Для гэтага 15 верасня варта прыйсці на Дзень танкіста ў мінскі парк Перамогі, дзе з 14:00 будзе працаваць здымачны павільён Sputnik Беларусь.

Вашы апавяданні будуць апублікаваныя на сайтах Sputnik і "Франтавы альбом".

Стужка навiн
0