01:45 14 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
© Sputnik / Макс Богданович

Глядзіце на відэа, як мінчане святкуюць дзень горада, і выбірайце, якая пляцоўка вам спадабалася больш.

Адна з самых незвычайных пляцовак у Дзень горада разгарнулася каля музея Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўляюць старажытны Мінск, прычым паглядзець можна на самыя розныя эпохі - ад каменнага веку да Другой сусветнай вайны.

Тут і рыцарскія баі, і стральба з лука, і сапраўдная кузня (можна паназіраць за працай майстроў). Само сабой, тут жа ёсць і горад майстроў, так што можна прыкупіць сувенір на памяць пра свята.

На рыцарскіх баях не абышлося без траўмы, але вядучы турніру жартуе - запал да гістарычнай рэканструкцыі ўжо сам па сабе хвароба, вылечыць якую вельмі складана. Заразіць гэтым запалам сёння спрабавалі ўсіх гледачоў.

Тут жа можна было ўбачыць самую незвычайную ляльку дня - вялізнага чорнага цмока. Яго суправаджала дзяўчына ў старажытных вопратках, а непадалёк стаяў трон, які вартаваў рыцар, які прыехаў з Ліды.

Да самага вечара ў канцэртнай зале Верхні горад будуць заключалі шлюбы - некаторы маладыя нават не ведалі, што абраная імі дата выпадае на Дзень горада, і таму не думалі, што святкаванне будзе такім маштабным.

Глядзіце на відэа, якімі рознымі і не падобнымі адна да адной атрымаліся пляцоўкі, дзе можна было адзначыць сёння Дзень нараджэння Мінска.

Тэги:
Беларусь, Дзень горада Мінска

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы