11:32 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
© Sputnik

Чаму дакументы па паглыбленай інтэграцыі ня вынеслі на шырокае абмеркаванне, і ці была логіка ва "ўцечцы", якая шырока абмяркоўваецца ў СМІ - меркаванне вядомага расійскага эксперта Мікалая Мяжэвіча.

Дарожныя карты па 31 кірунку інтэграцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі павінны быць распрацаваны да 1 лістапада бягучага года. Ужо 8 снежня іх могуць зацвердзіць прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, паведаміў пасол Беларусі ў Расіі, спецпрадстаўнік па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы Уладзімір Сямашка. "Нашы сувязі будуць яшчэ больш цесныя, каб быць мацней і жыць у лепшых умовах", - адзначыў ён.

Пра змест саміх дарожных карт не паведамлялася. Але раней з'явілася інфармацыя аб тым, што менавіта складае аснову інтэграцыйных дакументаў. Госць радыё Sputnik, прэзідэнт Расійскай асацыяцыі прыбалтыйскіх даследаванняў, доктар эканамічных навук Мікалай Мяжэвіч прааналізаваў найбольш істотныя дэталі інтэграцыйнага працэсу і выказаў сваё стаўленне да гэтага.

"Магчыма, ёсць логіка ў тым, што дакументы не вынесены на шырокае абмеркаванне, тады няма логікі ва "ўцечцы". Але разгледзім дэталі таго, што апублікаваў "Коммерсант". Аб'яднаны банкаўскі нагляд - хацелася б паглядзець, як гэта выглядае... Два банкі, але аб'яднаны нагляд, калі гэтую формулу напоўніць зместам, будзе вельмі нядрэнна", - разважае эксперт.

Гутарку з прафесарам Мікалаем Мяжэвічам глядзіце на Sputnik Беларусь.

Тэги:
Беларусь, Расія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы