Відэа

Паглядзіце, як адбіралі лепшых мадэляў Plus Size у Мінску – відэа

Падпісацца
Конкурс "Міс свету Plus Size" будзе праходзіць у лістападзе ва ўкраінскай сталіцы - Кіеве. Глядзіце на відэа, як праходзіў нацыянальны кастынг.

Беларускія прыхільніцы бодыпазітыва сабраліся на кастынгу для ўдзелу ў конкурсе "Міс свету Plus Size". Нацыянальны адбор праходзіў у галерэі "ДК". З усіх удзельніц выберуць пецярых, якія прадставяць нашу краіну на міжнародным конкурсе. Фінал пройдзе ў Кіеве з 5 па 10 лістапада.

Дзяўчыны, як і водзіцца на конкурсах такога роду, дэманстравалі свае таленты, спявалі, танцавалі і адказвалі на пытанні журы. Пытанні былі не складаныя - напрыклад, трэба было расказаць тыя факты пра Беларусь, якімі ўдзельніцы хацелі б падзяліцца з гледачамі міжнароднага конкурсу.

На кастынгу ў Мінску сабраліся 146 дзяўчат з усёй краіны з 19 гарадоў, пасёлкаў і вёсак.

Прыгажосць у фармаце Plus Size запатрабаваная і на сусветных подыумах. Мадэлі, чые параметры не супадаюць з агульнапрынятымі нормамі мадэльнага бізнесу, дэфілююць на подыумах ў Мілане, Лондане, Нью-Ёрку.

У 2018 годзе запаветны тытул атрымала Шарлін Пагаён Роска. Яна нарадзілася на Філіпінах, але прадстаўляла на конкурсе Паўднёва-Усходнюю Азію. Дзяўчына танцуе, спявае і займаецца спортам, прычым таксама працуе ў якасці спарыўнага трэнера. Дарэчы, расіянка Марыя Гараднічава тады атрымала тытул другой віцэ-міс.

Глядзіце на відэа, як сёлета ўдзельніцы змагаліся за права прадставіць Беларусь на конкурсе.

Стужка навiн
0