13:23 19 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
© Sputnik / Вячеслав Шарапов

Шанец зайграць у НБА ёсць у кожнага, у тым ліку і ў беларуса, таму любому гульцу не варта баяцца пераезду ў Амерыку, лічыць лепшы баскетбаліст Беларусі-2018 Віталь Лютыч.

Перад Лютычам таксама стаяў такі выбар, калі яму было ўсяго 18. Ён мог пераехаць у ЗША, паступіць ва ўніверсітэт ці каледж і спрабаваць прабіцца ў адну з каманд наймацнейшай лігі свету. Але ўзважыўшы ўсё "за" і "супраць", Віталь вырашыў пайсці іншым шляхам.

"Варыянты ў ЗША былі, але я пагаварыў з агентам, з людзьмі, якія ў баскетболе разбіраліся. Мне параілі ехаць у Літву. Там быў добры трэнер Антанас Сірэйка, ён станавіўся са зборнай Літвы чэмпіёнам Еўропы, быў трэцім на Алімпіядзе. Я палічыў, што гэта будзе лепшы варыянт для мяне", - кажа суразмоўца радыё Sputnik Беларусь.

Паводле яго слоў, цяпер мары аб НБА "далёка схаваныя". Лютыч сканцэнтраваны на еўрапейскім баскетболе, які да таго ж перажывае росквіт. Чаго варты апошні чэмпіянат свету, які выйграла зборная Іспаніі, а дрым-цім з ЗША вылецела яшчэ ў чвэрцьфінале. Тым не менш, маладым гульцам ён раіць у любым выпадку паспрабаваць пагуляць за акіянам. Праўда, ёсць адзін нюанс.

"Калі ты "вялікі" - цяжкі форвард або цэнтравы - адназначна так. Калі ты разыгрываючы, атакуючы абаронца, то бок маленькі гулец (як сам Лютыч - Sputnik), я лічу, што не. У Амерыцы вельмі вялікая канкурэнцыя менавіта ў іх, вельмі цяжка будзе. Вялікім у гэтым плане прасцей. І ў нас ёсць хлопцы, у якіх ужо нядрэнна атрымліваецца - Рыўны, Масальскі. Вось Рыўны прыязджаў гуляць за зборную Беларусі U-20 і проста на галаву быў больш за усіх", - разважае Лютыч.

Глядзіце поўную версію размовы з атакуючым абаронцам каманды "Цмокi-Мiнск", гульцом нацыянальнай зборнай і лепшым баскетбалістам Беларусі-2018 Віталём Лютычам у відэатрансляцыі Sputnik. Вы даведаецеся, як у "Цмокаў" атрымоўваецца рэгулярна збіраць поўныя трыбуны на хатніх гульнях, чаму яны вылецелі з Лігі чэмпіёнаў і як з баскетболам звязаная жонка Лютыча.

Тэги:
Баскетбол, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы