12:26 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
© Sputnik

Штогод у краінах постсавецкай прасторы становіцца цяжарнай прыкладна кожная 20-я дзяўчына ва ўзросце 15-19 гадоў, пры гэтым часцей за ўсё юныя мамы ўсё ж вырашаюць нарадзіць дзіця, а не зрабіць аборт, хоць і не ведаюць, па якую дапамогу і куды могуць звярнуцца.

Аб праблемах падлеткавай цяжарнасці, крымінальных інцыдэнтах і магчымай дапамозе юным маці і іх блізкім разважаюць госці радыё Sputnik Беларусь. У студыі - адказны сакратар Сінадальнай Камісіі БПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства, юрыст Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля" Кацярына Бутрым і яе калега - сямейны і дзіцячы псіхолаг МГДА "Матуля" Кацярына Шевелева.

"Ёсць такая тэндэнцыя, што дзяўчынкі вельмі позна заўважаюць сваю цяжарнасць, пытанне пра аборт ужо не стаіць, але былі выпадкі жахлівыя і вельмі балючыя ў маёй практыцы, калі імкнуліся вывезці дзяўчынку і зрабіць крымінальны аборт на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Тады ў нас было цеснае міжведамаснае ўзаемадзеянне з установай аховы здароўя, нас выдатна падтрымалі і аператыўна спрацавалі, таму што ўсе разумелі, што гэта пагроза здароўю і парушэнне заканадаўства. У адной сітуацыі дзяўчынка ўсё спланавала, і мама яе падтрымала, у другой - мама ўсё прыдумала, дзяўчынка супраціўлялася і нейкім цудам выйшла на нас, каб яе падтрымалі ў вырашэнні захаваць дзіця", - распавядае Кацярына Бутрым.

У выпадку незапланаванай цяжарнасці ў дзяўчынкі-падлетка і яе бацькоў ёсць тры варыянты дзеянняў - нараджэнне і выхаванне дзіцяці ў сям'і, нараджэнне і адмова ад дзіцяці альбо аборт. Але часцей рашэнне ўсё ж прымаецца на карысць ранніх родаў, а не ранніх абортаў, адмаўляюцца ад дзіцяці каля 15% юных маці, адзначаюць суразмоўніцы Sputnik.

"Часта здараецца падмена, калі бабуля становіцца мамай дзіцяці і цалкам на сябе ўсе абавязкі перакладае, а дзяўчынка працягвае вучыцца, працаваць. І на самой справе гэта не самы дрэнны варыянт. Калі ў дзяўчынкі няма падтрымкі, а яна пакідае дзіця, не ведаючы, што з ім рабіць і як - гэта варыянт горш", - кажа Кацярына Шавелева.

У поўнай версіі гутаркі слухайце пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца непаўналетнія мамы і іх блізкія і па якую юрыдычную і псіхалагічную дапамогу яны могуць звярнуцца. Падрабязнасці - у відэатрансляцыі.

Тэги:
здароўе, дзеці

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы