13:41 19 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.19
Відэа

Траццякоў: каму лягчэй за ўсё знайсці агульную мову з масавай аўдыторыяй

Атрымаць кароткую спасылку
410
© Sputnik

Аб галоўнай небяспецы сучаснай журналістыкі - гутарка з дэканам факультэта тэлебачання МДУ Віталём Траццяковым.

Законы сучаснага інфармацыйнага свету часцяком выносяць на паверхню далёка не самыя лепшыя ўзоры прац чалавечых. Гэта адносіцца і да навуковай сферы, дзе шмат чаго стала залежаць ад таго, колькі разоў цябе працытуюць выданні. Характэрна гэта і для інтэрнэт-СМІ, якія вымушаныя карыстацца цэлым арсеналам спецыяльных хітрасцяў, каб быць запатрабаванымі ў навінавых агрэгатараў.

Незаўважна мы ўступілі ў перыяд нейкай інфармацыйнай таксічнасці, якая агрэсіўна разбэшчвае сучаснага чалавека - у большасці сваёй пазбаўленага ўстойлівага светапогляду. Пра гэта і не толькі разважае расійскі журналіст, дэкан факультэта тэлебачання МДУ Віталь Траццякоў.

"Многія з тых, хто лічыць сябе журналістамі, усё-ткі імі не з'яўляюцца ні па прафесіяналізме, ні па адказнасці, ні па мове, ні па ведах. Але іх статус у вачах масавай аўдыторыі зраўняны з сапраўднымі прафесіяналамі. А ўсё масавае аўтаматычна зніжае ўзровень. І ў масавай аўдыторыі лягчэй за ўсё таму, хто больш нахабны, крыклівы, безапеляцыйны, хамаваты... Што, уласна, і адбываецца", - разважае Траццякоў.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам дэкана факультэта тэлебачання МДУ Віталя Траццякова глядзіце на Sputnik Беларусь.

Тэги:
журналістыка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы