14:05 22 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.21
Відэа

Румас і Мядзведзеў абмеркавалі інтэграцыю ў тэхнапарку "Сколкава" – відэа

Атрымаць кароткую спасылку
810
© Sputnik /

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў напярэдадні абмеркавалі інтэграцыйныя пытанні. Глядзіце кадры сустрэчы ў падмаскоўным тэхнапарку.

Кіраўнікі ўрадаў наведалі тэхнапарк "Сколкава", дзе праходзіць форум "Адкрытыя інавацыі". Мядзведзеў прывітаў беларускага калегу і падзякаваў яму за магчымасць наведаць мерапрыемства.

"Гэта нядрэнная магчымасць "зверыць гадзіннікі" па нашых двухбаковых адносінах, па нашых інтэграцыйных праектах. Давайце гэтым зоймемся", - сказаў Мядзведзеў.

Румас у адказ сказаў, што тэхнапарк уражвае сваімі памерамі і дадаў, што ў Беларусі таксама ёсць свой тэхнапарк і беларуска-кітайскі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

"Спадзяюся і вас (Беларусь - Sputnik) у той ці іншай якасці тут убачыць", - сказаў Мядзведзеў.

У форуме ў "Сколкава" бяруць удзел больш за 600 спікераў з 90 краін, у тым ліку з ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая, Японіі, Францыі, Германіі, а таксама вядучыя навукоўцы, заснавальнікі стартапаў, прадстаўнікі інстытутаў развіцця, лідэры расійскага і міжнароднага бізнесу.

Тэги:
"Сколкава", Дзмітрый Мядзведзеў, Сяргей Румас

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы