19:19 18 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
Відэа

Такмянёў: чаму на беларускім ТБ адсутнічае шэраг запатрабаваных жанраў?

Атрымаць кароткую спасылку
310
© Sputnik

Расійскі тэлежурналіст, вядучы НТБ Вадзім Такмянёў - пра тое, якія прынцыповыя адрозненні расійскага тэлебачання ад беларускага, у якіх тб-фарматаў ёсць будучыня і як выжыць у жорсткай канкурэнцыі з youtube-каналамі.

Аўтар і вядучы папулярных перадач "Цэнтральнае Тэлебачанне", "Анатомія дня", "Ты супер!" Вадзім Такмянёў правёў майстар-клас у рамках асветніцкага праекта SputnikPro для прадстаўнікоў беларускіх тэлеканалаў аб нюансах стварэння паспяховага інфармацыйнага шоу ў тэлеэфіры і канкурэнцыі сучаснага ТБ з інтэрнэт-прадуктам. Сваімі ўражаннямі ад размовы з беларускімі калегамі тэлевядучы падзяліўся ў студыі радыё Sputnik Беларусь.

"Мы абсалютна на адной хвалі. Зразумела, што праблемы ва ўсіх розныя, і маштаб гэтых праблем трошкі розны. Але гэта не мае дачынення да творчасці, таму што відаць, што рабяты хочуць, а галоўнае, што яны могуць. Мы размаўлялі як калегі. Мне было проста цікава, чаму на беларускім тэлебачанні адсутнічаюць нейкія жанры, якія запатрабаваны на любым іншым тэлебачанні. Усё роўна, расійскае яно ці нейкае іншае", - распавёў Такмянёў.

Як адзначыў тэлевядучы, непрадказальных пытанняў ад беларускіх калегаў у яго адрас не прагучала, але гэта цалкам вытлумачальна, "таму што працуем у адной індустрыі і складана прыдумаць нешта такое, што паставіла б у тупік". Акрамя таго, расійскі госць растлумачыў, чаму так адкрыта дзеліцца з аўдыторыяй уласнымі тэлевізійнымі сакрэтамі.

"А сэнс захоўваць гэтыя таямніцы, калі яны не з'яўляюцца камерцыйнымі? Калі адкрыццё нейкага маленькага сакрэту ці маленькай таямніцы камусьці можа дапамагчы? Таму мне зусім не шкада", - кажа Такмянёў.

Поўную версію размовы з расійскім тэлежурналістам, вядучым НТБ Вадзімам Такмянёвым глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэги:
НТБ (тэлеканал), Мінск, Вадзім Такмянёў

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы