08:52 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.45
Пресс-служба Центрального военного округа

Вучэнні "Непарушнае брацтва-2019" завяршыліся ў Таджыкістане. Глядзіце на відэа, як ваенныя з шасці краін адпрацоўвалі 17 тактычных эпізодаў.

Пляцоўка для вучэнняў Харб-Майдон, размешчаная ля мяжы з Аўганістанам, была абраная невыпадкова - сітуацыя на паўднёвым усходзе краіны паступова абвастраецца, і краіны АДКБ павінны быць гатовыя да адбівання нападаў сапраўдных тэрарыстаў "Талібана"* і "Ісламскай дзяржавы"*.

Пагрозе вырашылі супрацьстаяць разам - падраздзяленні з Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана вучыліся ўтрымліваць мір на афганскай мяжы.

Для манеўраў было распрацавана 17 тактычных эпізодаў, уключаючы ахову мяжы, адбіванне атакі баявікоў, арганізацыю лагера бежанцаў, эвакуацыю экіпажа збітага самалёта і многае іншае.

У вучэннях было задзейнічана каля 3,5 тысячы вайскоўцаў з краін АДКБ і дзясяткі адзінак тэхнікі, у тым ліку самалёты і верталёты. Манеўры праходзілі з 21 па 29 кастрычніка пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі Цэнтральнай ваеннай акругі РФ генерал-палкоўніка Аляксандра Лапіна.

 

* - тэрарыстычная групоўка, забароненая ў Расіі і шматлікіх краінах свету

Тэги:
ваенныя вучэнні, АДКБ

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы