01:16 12 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
© Sputnik /

Эстонія з 1 лістапада адмяніла выдачу бясплатных доўгатэрміновых віз для грамадзян Беларусі і Украіны. Чаму гэта адбылося - глядзіце на відэа.

Абмежаванне на выдачу такога тыпу віз ухваліў урад Эстоніі. Плата за доўгатэрміновыя візы была адменена для ўкраінцаў у 2010-м годзе, для беларусаў - годам пазней. Цяпер Талін палічыў такія льготы неабгрунтаванымі.

Чакаецца, што гэта прынясе ў бюджэт краіны каля двух мільёнаў еўра.

Бясплатныя візы, на думку эстонскіх уладаў, стваралі няроўнасць на рынку працы. Раней міністр замежных спраў краіны Урмас Реймсала адзначаў, што калі казаць пра ўкраінцаў, то 90% жыхароў гэтай краіны звярталіся за доўгатэрміновай візай менавіта з мэтай працаўладкавання. Прыкладна такія ж лічбы і ў выпадку са зваротамі беларусаў.

Цяпер памер дзяржпошліны пры падачы на такую візу складае 80 еўра, а з 1 студзеня 2020 га яна падаражэе да 100 еўра.

Тэги:
Візы, Беларусь, Эстонія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы