Відэа

Выбары ў Савет Рэспублікі адбыліся ў Мінску

Падпісацца
На восем сенатарскі[ месцаў прэтэндавалі восем чалавек, усіх іх сталічныя дэпутаты падтрымалі. Як выбіралі сенатараў ад Мінска - глядзіце на відэа.

Выбары членаў Савета Рэспублікі - верхняй палаты беларускага парламента - адбыліся ў Беларусі ў чацвер. Будучых сенатараў выбіралі мясцовыя саветы дэпутатаў: мінскі гарадскі і абласныя.

Sputnik наведаў выбары членаў Савета Рэспублікі ад Мінска. Мерапрыемства адбылося раніцай 7 лістапада ў сталічнай Ратушы.

Усе восем прэтэндэнтаў на сенатарскія месцы знайшлі падтрымку ў дэпутатаў. У выніку ў склад Савета Рэспублікі ад Мінска прайшлі:

  • дырэктар РНПЦ дзіцячай хірургіі Канстанцін Драздоўскі,
  • галоўны вучоны сакратар НАН Андрэй Іванец,
  • дырэктар гімназіі №10 Марына Ільіна,
  • вядомы трансплантолаг Алег Румо,
  • начальнік галоўнага ўпраўлення Мінфіна па Мінску Таццяна Рунец,
  • загадчык кафедры дыпламатычнай і консульскай службы ФМА БДУ Андрэй Русаковіч,
  • кіраўнік Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Сяргей Сівец,
  • старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц.

Нагадаем, сенатары працуюць на грамадскіх пачатках, сумяшчаючы сваю дзейнасць з асноўнай занятасцю. Зарплату атрымліваюць толькі кіраўнікі камісіі, а таксама спікер і віцэ-спікер сената.

Цікава, што ў гэтым годзе кіраўніцтва Савета Рэспублікі памяняецца - сыходзяць з верхняй палаты і Міхаіл Мясніковіч, і Мар'яна Шчоткіна.

Ужо 17 лістапада ў Беларусі пройдуць выбары членаў Палаты прадстаўнікоў.

Стужка навiн
0