02:00 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
© Sputnik

У канцы сустрэчы кіраўнік дзяржавы падарыў саветніку па нацбяспецы ААЭ прысмакі і копію Слуцкага пояса.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся напярэдадні з саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

На сустрэчы былі абмеркаваны ўжо рэалізаваныя і перспектыўныя сумесныя праекты, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго прымянення ў розных сферах.

"Я перш за ўсё хачу вам падзякаваць за тую адкрытасць, якую вы праяўляеце падчас майго візіту ў Эміраты. Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўшчыкі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе. Тым не менш ўвесь свет рухаецца ў гэтым кірунку. І Эміраты інвестуюць каласальныя сродкі ў развіццё штучнага інтэлекту", - адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі.

"Таму што гэтая сфера пакуль што дастаткова закрытая. Кожная краіна, калі яна займаецца штучным інтэлектам, хавае вынікі гэтага тварэння адна ад адной. Вы праяўляеце найвышэйшую адкрытасць, і мы гэта вельмі цэнім", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Былі на сустрэчы таксама абмеркаваны і вынікі сустрэчы прэзідэнта з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, якая адбылася напярэдадні. Бакі, як удакладнілі ў прэс-службе, адзначылі яе прадуктыўнасць і абсалютную нацэленасць на аператыўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў.

На заканчэнне сустрэчы Лукашэнка падарыў шэйху беларускія прысмакі і створаную па старадаўняй тэхналогіі копію Слуцкага пояса.

Тэги:
ААЭ, Аляксандр Лукашэнка

Яшчэ відэа

  • J:Морс выступілі ў ААН - відэа
    Последнее обновление: 15:56 20.11.2019
    15:56 20.11.2019

    "J:Морс" выступілі ў ААН - відэа

    Гурт "J:Морс" выступіў у Палацы нацый у Жэневе. Як прайшоў канцэрт і якія ўражанні засталіся ў гурта пасля яго - глядзіце на відэа.

    4
  • Сярова: беларусы зацікаўлены ў вытворчасці крэветак
    Последнее обновление: 14:56 20.11.2019
    14:56 20.11.2019

    Сярова: беларусы зацікаўлены ў вытворчасці крэветак

    Крым цікавы беларускім прадпрымальнікам не толькі ў турыстычнай сферы, распавяла радыё Sputnik дырэктар рэгіянальнага цэнтра падтрымкі бізнесу Крыма Наталля Сярова.

    2
  • Як прайшлі перамовы Мядзведзева і Румаса – відэа
    Последнее обновление: 11:24 20.11.2019
    11:24 20.11.2019

    Як прайшлі перамовы Мядзведзева і Румаса – відэа

    Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі сустрэліся 19 лістапада ў Маскве. Глядзіце на відэа, якія пытанні былі закрануты падчас перамоваў.

    5
  • Відэафакт: ветэраны вайны далі агню з сучасных гармат
    Последнее обновление: 10:27 20.11.2019
    10:27 20.11.2019

    Відэафакт: ветэраны вайны "далі агню" з сучасных гармат

    Сапраўдны ваенны застаецца такім, нават перасягнуўшы стогадовы рубеж. Як ветэраны Вялікай Айчыннай разам з маладым пакаленнем стралялі з гармат, глядзіце на відэа.

    4

Галоўныя тэмы