Праздничный салют в Москве в честь Дня Победы - Sputnik Беларусь
Дзень Перамогі
У 2023 годзе спаўняецца 78 гадоў Вялікай Перамозе. Як адзначаць 9 Мая сёлета? Што ўзгадваюць ветэраны і сведкі Вялікай Айчыннай вайны? Больш падрабязна чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Відэафакт: ветэраны вайны "далі агню" з сучасных гармат

Падпісацца
Сапраўдны ваенны застаецца такім, нават перасягнуўшы стогадовы рубеж. Як ветэраны Вялікай Айчыннай разам з маладым пакаленнем стралялі з гармат, глядзіце на відэа.

Беларускае войска адзначыла 19 лістапада Дзень ракетных войскаў і артылерыі. Да гэтага свята ваенныя прымеркавалі відэаролік, які знялі з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Справа была на палігоне ў Асіповічах, куды ўдзельнікі вайны прыехалі паназіраць за працай маладых артылерыстаў, прычым бывалыя вайскоўцы не ўтрымаліся і таксама пастралялі з сучасных гармат.

Разлікамі байцоў камандавалі ўдзельнік штурму Берліна, ваенны журналіст Павел Ерашэнка, авіяцыйны тэхнік знішчальнага палка Пётр Вардамацкі, удзельнік аперацыі "Баграціён" Леў Шэйнкман, і легендарны выведнік, удзельнік групы "Джэк", якая дзейнічала ва Усходняй Прусіі, Генадзь Юшкевіч.

Ветэраны, нягледзячы на варты павагі ўзрост - усім ужо амаль па 100 гадоў, а Пётр Вардамацкі ўжо паспеў пераступіць векавую мяжу - з задавальненнем успомнілі, што такое залп з усіх гармат.

Стужка навiн
0