17:04 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
© Sputnik / Макс Богданович \ Елена Васильева

Фан-сектар брэсцкага "Дынама" агарнулі клубы чорнага дыму, а над мінскім сектарам чуліся выбухі. Глядзіце на відэа, як гэта было.

Фінальны матч сезона паміж брэсцкім і мінскім "Дынама" прайшоў учора ў сталіцы. Паядынак завяршыўся з лікам 1:3, брастчане ў гасцях пацвердзілі ўжо заваяванае імі званне найлепшага беларускага клуба.

Фан-сектары паводзілі сябе па-рознаму. З мінскіх трыбун пасля першага тайма фанаты сышлі - рахунак тады быў 1:0 на карысць брастчан. Але на працягу тайма з іх трыбун чуліся выбухі, прыхільнікі мінчан скандавалі "Наперад, сталіца", перакрыкваючы нават пераможнае "Чэмпіёны!", якое неслася з брэсцкай трыбуны.

Пасля першага тайма заўзятары згарнулі сцягі "Дынама-Мінск" і пакінулі сваю трыбуну. Невядома, што менавіта стала прычынай - ці то дрэнны настрой з-за рахунка, ці то занадта актыўныя паводзіны ў першым тайме.

Пасля матчу галоўны трэнер "Дынама Брэст" Марцэл Лічка прызнаў - гэту гульню каманда магла "гуляць спакойна". Ён перакананы, што брастчане былі вартыя перамогі.

"Занялі чацвёртае месца. Трэба многае пераглядаць. Калі ў тым годзе, калі скончыўся год, можна было сказаць, што і каманда была сфарміравана, можна было з аптымізмам глядзець наперад. Цяпер, вядома, аптымізму менш, ужо ніжэй падаць няма куды", - рэзюмаваў вынік матчу трэнер мінскай каманды Сяргей Гурэнка.

Глядзіце на відэа эмоцыі тых, хто вырашыў падтрымаць каманды ў фінальным матчы.

Тэги:
Беларусь, Футбол, ФК "Дынама" (Брэст), ФК Дынама (Мінск)

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы