23:33 21 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.43
© Sputnik

Беларуска Марыя Шабуня распавяла Sputnik, як у яе рэпертуары з'явілася ўнікальная арыя з оперы Расіні "Граф Оры", якую спявачка ўпершыню прадставіць беларускай публіцы, і чаму маладыя оперныя артысты ў Беларусі працуюць у прамым сэнсе ў цяплічных умовах.

Беларуска Марыя Шабуня, у 2014 годзе заваявала 1 прэмію на Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў, прыме ўдзел у гала-канцэрце "Маладыя галасы сусветнай оперы", які пройдзе ў сераду 11 снежня на сцэне Вялікага тэатра оперы Беларусі.

Госця з'явілася ў студыі радыё Sputnik Беларусь адразу пасля таго, як прыляцела ў Мінск з Гамбурга, і распавяла пра тое, які прэм'ерны музычны матэрыял прывезла да канцэрта на радзіме.

"Я вельмі рада, што ўсё атрымалася, таму што я буду спяваць арыю (я думаю, што яе ўвогуле ніхто ніколі не спяваў на самай справе ў Беларусі) з оперы Джаакіна Расіні "Граф Оры", гэта арыя графіні Адэль, там проста ўзрушаюча смешнае лібрэта, і ўся гэтая арыя складаецца з двух частак вельмі розных па характары, на пачатку такая вельмі плаксівая і жаласлівая, і ў канцы гэта поўны экстаз, радасць і шчасце. Для людзей, якія цікавяцца, пачытайце лібрэта. Гэта проста шыкоўная опера", - распавядае Шабуня.

Таксама ў размове - чаму жыццё оперных выканаўцаў у Еўропе нашмат больш складанае ў параўнанні з "цяплічнымі ўмовамі" ў Беларусі, колькі розных кастынгаў даводзіцца праходзіць за год, чым на самай справе адрозніваецца публіка ў нас і за мяжой, і чаму Марыя вельмі спрэчна ставіцца да творчых эксперыментаў розных артыстаў і рэжысёраў над класічным мастацтвам. Поўную версію размовы глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэги:
Опера, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы