Перамовы лідараў Германіі, Расіі, Украіны і Францыі доўжыліся каля пяці з паловай гадзін, паўтара з іх было выдзелена на сустрэчу Уладзіміраў - Пуціна і Зяленскага. Да гэтага яны размаўлялі толькі па тэлефоне.
"Што тычыцца таго, ці ёсць пацяпленне нейкае, я думаю, што так. Ну а як жа. Па-першае, ужо адбыўся абмен затрыманымі асобамі, гэта ж адбылося. Мы дамагліся разводу сіл у трох кропках, гэта адбылося. Мы сустрэліся цяпер у "нармандскім фармаце" і абмеркавалі вельмі важнае шырокае кола пытанняў і па многіх з іх дасягнулі прагрэсу. Гэта адбылося, таму ўсё гэта разам дае нам падставы меркаваць, што працэс развіваецца ў правільным кірунку", - сказаў Пуцін на прэс-канферэнцыі.
Падчас сустрэчы кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб безальтэрнатыўным выкананні Мінскіх пагадненняў. У бліжэйшы час пачнецца развядзенне сіл і сродкаў на трох пілотных участках паўднёва-усходу Украіны.
"Нармандская чацвёрка" з'явілася ўлетку 2014 года, калі лідары Германіі, Расіі, Украіны і Францыі ўпершыню абмеркавалі шляхі вырашэння канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Годам пазней яны падпісалі Мінскія пагадненні, якія прадугледжваюць спыненне агню, аднак баявыя дзеянні пасля гэтага не скончыліся.