06:36 05 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.73
  • 100 RUB3.44
Відэа

Гэта абуральна: Лаўроў выказаўся пра сітуацыю са Sputnik Эстонія – відэа

Атрымаць кароткую спасылку
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
2710

Сяргей Лаўроў, які выконвае абавязкі кіраўніка МЗС Расіі, пракаментаваў ціск уладаў Эстоніі на журналістаў Sputnik. Глядзіце на відэа каментар Лаўрова.

Адказваючы на пытанне кіраўніка Sputnik Эстонія Алены Чэрышавай, ён назваў сітуацыю абрыдлівай і заявіў, што Расія ў штодзённым рэжыме патрабуе рэакцыі ад АБСЕ і звяртае ўвагу грамадскіх арганізацый, Еўрапарламента і Еўрасаюза на праблему са свабодай слова ў Эстоніі.

"Тое, што ЕС нічога не можа зрабіць, - гэта чарговая пляма на рэпутацыі ЕС. Такіх плям мы ўжо нямала бачылі", - падкрэсліў Лаўроў.

Раней супрацоўнікі Sputnik Эстонія атрымалі ад кіраўніцтва Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы краіны прамыя пагрозы ўзбуджэння супраць іх крымінальных спраў у выпадку, калі яны да 1 студзеня 2020 года не спыняць працоўныя адносіны з галаўной арганізацыяй.

У якасці абгрунтавання гэтых дзеянняў называюцца санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам 17 сакавіка 2014 году супраць шэрагу фізічных і юрыдычных асоб у святле падзей на Украіне. Аднак санкцыі ЕС уведзены не супраць МІА "Россия сегодня", у якое ўваходзіць Sputnik, а персанальна супраць генеральнага дырэктара агенцтва Дзмітрыя Кісялёва.

Раней прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлем Дэзір заявіў, што імкненне ўладаў Эстоніі распаўсюдзіць дзеянне персанальных санкцый ЕС супраць генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" на калектыў Sputnik Эстонія стварае праблему ў сферы свабоды СМІ. У сваю чаргу генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінгер адзначаў, што абавязацельствы па забеспячэнні свабоды СМІ замацаваны ў Хельсінкскім акце.

Тэмы:
Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія (49)
Тэги:
Sputnik Эстонія, МЗС РФ, Сяргей Лаўроў

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы