03:55 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Sputnik

Праходчы комплекс "Алеся" пачаў рабіць чарговы тунэль: чатыры новыя станцыі мінскай падземкі амаль гатовыя. Глядзіце на відэа Sputnik, як яны выглядаюць сёння.

Механізаваны тунэлепраходчы комплекс "Алеся" размясціўся ў гіганцкім катлаване будучай станцыі "Аэрадромная": ён пракладзе вялікі ўчастак - яго агульная працягласць складае 1,8 кіламетра.

"Сёння "Алеся" пачынае "свой шлях да станцыі "Слуцкі гасцінец", - распавёў дырэктар тунэльнага атрада №1 Аляксандр Обадаў і дадаў, што перагон будзе няпростым для метрабудаўцаў.

Пакуль кіпіць праца ў катлаване, на чатырох амаль гатовых станцыях завяршаецца апошняя падрыхтоўка - усталёўваюць ахоўныя экраны, якія ратуюць людзей ад падзення на рэйкі, праводзяць аддзелачныя і пусканаладачныя работы.

На "Кавальскай Слабадзе" і "Вакзальнай" ужо працуюць дызайнеры. Сёння складана разгледзець нават накрыты кардонам і плёнкай керамаграніт на падлозе, але знаўцы гэтай будоўлі запэўніваюць: дзе-нідзе ўжо нават змантавалі элементы дэкору.

Тэги:
будаўніцтва метро, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы