17:43 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
© Sputnik

Кілаваты святла і гуку, залатыя галасы і адкрыцці года. У Палацы спорту аншлаг, больш за тры тысячы гледачоў сабраліся на гала-канцэрце "Песня года". Глядзіце на відэа Sputnik, як запальвалі зоркі беларускай эстрады.

Музычная прэмія "Песня года Беларусі" сабрала на адной сцэне папулярных артыстаў, чые песні цэлы год былі на слыху ва ўсёй краіны. Гэта і маладыя выканаўцы, і ўжо сталыя артысты беларускага шоу-бізнесу.

Спецыяльна для гала-канцэрта падрыхтавалі музычны эксперымент - песню "Інтра". Напісаў яе Тэа, а праспявалі адразу 9 артыстаў.

"Песня Інтра атрымалася вельмі пацешнай, з унутраным і вонкавым сцёбам. Для гэтага трэба быць у касцюме, пры гальштуку на сабе апрабаваць розныя варыяцыі песень", - сказаў музыкант Дзядзька Ваня.

Для адбору ўдзельнікаў у гэтым годзе ўпершыню выкарысталі некалькі фарматаў - ратацыя радыёстанцый, выбар журы і інтэрнэт-галасаванне. А ўзнагароджанне пройдзе ў намінацыях: лепшыя выканаўцы, аўтары музыкі і слоў, адкрыццё года, а яшчэ ўзнагарода "За вернасць беларускай эстрадзе".

"Вельмі добра, што тут будуць адзначаць і прадзюсараў шоу-бізнесу, якіх у нас вельмі мала. Мне вельмі цікава, тое, што раскруцілі такога хлопца, як Ціма Беларускіх. Гэта менавіта прадзюсарская праца!" - адзначыў Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

Тэги:
музыка, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы