14:18 27 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.23
  • EUR2.44
  • 100 RUB3.40
© Sputnik Tolochko Victor

Георгій Калдун распавёў Sputnik пра тое, што змянілася ў яго жыцці пасля поспеху на праекце Х-фактар, навошта артыстам патрэбныя спаборніцтвы, і ці гатовы ён сам задумацца аб удзеле ў конкурсе "Еўрабачанне".

"Я ўвогуле не люблю ў спаборніцтвах удзельнічаць. Мне цікавы быў сам праект, мне цікавы ўвесь гэты тэлевізійны прадакшн, гэта неверагодна, яны вельмі выдатна працуюць, у іх вельмі вялікі вопыт - на ўзроўні нават Еўропы, калі не вышэй. І гэтаму ўзроўню трэба адпавядаць нейкім чынам. Тут занадта шмат зайцоў, за якімі мела сэнс пагнацца", - распавядае суразмоўца Sputnik аб удзеле ў Х-фактары.

Нагадаем, па выніках галасавання гледачоў напярэдадні Новага года Георгій Калдун заняў 2 месца ва ўкраінскім шоу Х-фактар, пераможцай праекта стала 17-гадовая Эліна Івашчанка. Пры гэтым, паводле слоў Георгія, было б дзіўна разлічваць на тое, што арганізатары шоу пасля яго завяршэння зоймуцца наладжваннем кар'еры для кожнага ўдзельніка.

"Яны цяпер не займаюцца тым, што вось мы цябе паказалі на ўсю краіну, а цяпер давай будзем катацца па канцэртах. Яны гэтага не робяць. Цяпер усё залежыць ад таго, захачу я штосьці паспрабаваць зрабіць, і ніхто мяне туды цягнуць не будзе. Я паспрабую арганізаваць пару выступаў, таму што бачу, што цікавасць з'явілася, але не магу спрагназаваць, ці будзе гэта пяць чалавек, або 500, або 10 тысяч", - разважае Калдун.

Любая спроба пагутарыць з новай аўдыторыяй - гэта вельмі выдатна, адзначае артыст, творча развівацца заўсёды цікава, але пакуль не ў дачыненні да конкурсв "Еўрабачанне".

"У мяне цяпер няма магчымасці сказаць, што ў мяне ёсць нейкая ідэя або музычны матэрыял, з якім мае сэнс спрабаваць і ехаць. Ехаць, каб проста ехаць? Мы такія прыклады бачылі неаднаразова... Адна справа, калі ты едзеш на Х-фактар і прадстаўляеш сам сябе і не перажываеш, а іншая справа, калі ты прадстаўляеш краіну, гэта розныя рэчы", - кажа Калдун.

Поўную версію размовы з Георгіем Калдуном глядзіце ў відэатрансляцыі.

Тэги:
Еўрабачанне, Беларусь, Георгій Калдун

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы