07:45 30 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41

Галоўны вынік сочынскай сустрэчы - Беларусь будзе атрымліваць газ на ўмовах 2019 года, а нафта - на ўмовах рынку. Глядзіце на відэа, як праходзілі перамовы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў суботні дзень у Сочы. Мэтай сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным было абмеркаванне шырокага спектру пытанняў, якія стаяць на парадку дня беларуска-расійскіх адносін. Сярод іх і кошты на энерганосьбіты, і інтэграцыя.

Планы ўдзельнікаў сустрэчы падкарэктавала надвор'е. Пуцін і Лукашэнка прыбылі ў Сочы загадзя, а вось ўрадавы борт з расійскімі міністрамі затрымаўся, з-за чаго першы раўнд перамоваў прайшоў ва ўсечаным складзе. Пуцін і Лукашэнка здолелі пагутарыць і тэт-а-тэт - пачалі яшчэ за сняданкам.

Тут два прэзідэнты разышліся ў гастранамічных поглядах. Пуцін парэкамендаваў свайму калегу пакаштаваць кашы, але Лукашэнка выказаў сумнеў - "не на вадзе ж!". Расійскі прэзідэнт настойваў - каша вельмі смачная, хоць і на вадзе.

Днём ўдзельнікі сустрэчы адправіліся на хакейны матч. Беларускі прэзідэнт гуляў пад нумарам 01, а расійскі - пад нумарам 11. У выніку каманда, за якую выступалі кіраўнікі дзяржаў, перамагла, і ўдзельнікі прыступілі да другога раунда перамоваў.

Умовы па пастаўках газу для беларусаў будуць такімі ж, як у 2019 годзе, а нафту рэспубліка будзе атрымліваць "па рынкавым кошце". Як прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, хто перамог у хакейным матчы з удзелам прэзідэнтаў і як адрозніваюцца смакавыя перавагі ў кашах у двух лідараў - глядзіце ў відэааглядзе сочынскай сустрэчы.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Беларусь, Расія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы