10:14 07 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR2.78
  • 100 RUB3.37

Войскі СПА адпрацоўваюць прыёмы барацьбы са сродкамі нападзення з паветра. Глядзіце на відэа, як працуюць зенітчыкі з комплекса "Тунгуска".

Манеўры прайшлі на палігоне "Даманава" ў Брэсцкай вобласці, куды выехалі разлікі "Тунгусак". Зенітчыкам была пастаўлена задача адпрацаваць стральбу па мішэнях, якія імітавалі самалёты і верталёты.

У роліку, апублікаваным тэлеканалам "ВаенТБ", можна ўбачыць, як разлікі папаўняюць боекамплект і высоўваюцца на зыходныя пазіцыі. Можна ўбачыць, як ідзе праца і ў вежы комплексу, дзе наводчык накіроўвае зенітныя аўтаматы на цэль.

Відаць і як страляе комплекс - па мішэнях, якія рухаюцца. Кароткая чарга - і мішэнь збітая.

Адзначаецца, што праграма заняткаў уключала ў сябе і знішчэнне браняваных аб'ектаў, якія знаходзяцца на паверхні зямлі.

Зенітны ракетна-гарматны комплекс "Тунгуска" дагэтуль застаецца грознай зброяй у руках зенітчыкаў. Комплекс узброены не толькі зенітнымі аўтаматамі, але і пускавымі ўстаноўкамі для кіраваных зенітных ракет. Лакатар, які ўсталяваны на "Тунгуску", дазваляе выявіць і суправаджаць цэль.

Тэги:
зброя, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы