Відэа

Як ваенныя павары гатуюць ежу ва ўмовах арктычнага палігона – відэа

Падпісацца
Павары павінны забяспечыць салдат і афіцэраў у любых умовах, нават калі вакол моцныя маразы і няма стацыянарнай сталовай. Глядзіце на відэа, як спраўляюцца тылавыя службы.

Новая тэхніка забеспячэння паступіла ў Паўночны флот Расіі, перадае Мінабароны РФ. Тылавікі "ўзброіліся" гусенічнымі усюдыходамі ДТ-30 "Віцязь", якія ператвараюцца ў міні-сталовыя.

Женщины-военнослужащие мотострелковой дивизии ЮВО - Sputnik Беларусь
Мінабароны будзе часцей набіраць у войска жанчын-хірургаў і медсясцёр

Усюдыход можа цягнуць за сабой яшчэ і прычэп, а некалькі такіх "Віцязяў" - ужо цэлы комплекс, які забяспечвае харчаванне вайскоўцаў.

"Гатавалі ежу з выкарыстаннем палявой кухні і пякарні, унікальнай вадзяной цыстэрны, якая праводзіць ультрафіялетавае абеззаражанне вады, і гаспадарча-складскога модуля", - гаворыцца ў подпісы да відэароліка, на якім паказаны як самі ўсюдыходы, так і тое, што адбываецца ўнутры іх.

Вучэнні з прыцягненнем тылавых падраздзяленняў праходзілі ў Мурманскай вобласці і былі прымеркаваны да 320-годдзя рэчавы і харчовай службаў Узброеных сіл Расіі.

Стужка навiн
0