14:12 14 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.45
Відэа

#ПочтаПобеды: абаронца Сталінграда Барыс Шапашнікаў чакае вашых лістоў

Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (105)
34 0 0

На фронце пра смерць не думалі, інакш не выжылі б - так пра Вялікую Айчынную распавядае Барыс Васільевіч. Глядзіце на відэа гісторыю ветэрана.

На фронце Барыс Шапашнікаў апынуўся адразу пасля школы. За ўсю вайну ён атрымаў тры раненні, першае - у Сталінградскай бітве.

"Напэўна, складаны дзень - першы дзень. Калі я трапіў пад гэты страшны агонь", - расказвае ветэран. Але адзначае, што пра смерць на фронце не думалі, інакш не выжылі б.

Пасля вайны Барысу Васільевічу ўдалося пабываць у Сталінградзе, у 1946-м. Паводле яго слоў, горад быў моцна разбураны.

Ветэран, усё сваё жыццё звязаў з арміяй, рады, што 75-годдзе Перамогі ўжо блізка, але наракае на тое, што з яго франтавых сяброў амаль нікога не засталося.

Барыс Васільевіч чакае вашых лістоў. Напісаць яму можна па адрасе 111020, Масква, вул. Баравая, 3/1, Шапашнікава Барысу Васільевічу. Любыя пытанні, а таксама відэазвароту для ветэранаў дасылайце па адрасе pochtapobedy@rttv.ru.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (105)
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна (1941-1945)

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы