https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20200306/1044110255/Shto-adbyvaetstsa--rasyskm-anklave--Belarus-Vdea.html
Што адбываецца ў расійскім анклаве ў Беларусі? Відэа
У расійскім анклаве, схаваным у беларускім лесе пад Добрушам, з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ніхто не жыве. Што там адбываецца сёння?
https://nfw.ria.ru/flv/file.aspx?nolog=1&ID=25999080&type=mp4
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_16x9.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_4x3.jpg
https://cdn12.img.sputnik.by/i/thumbnail/background_1x1.jpg
PT0M30S
2020-03-06T16:58Z
У расійскім анклаве, схаваным у беларускім лесе пад Добрушам, з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ніхто не жыве. Што там адбываецца сёння?
У расійскім анклаве, схаваным у беларускім лесе пад Добрушам, з пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя ніхто не жыве. Вінаваты Чарнобыль. Людзей з дзвюх вёсак, якія знаходзіліся ў расійскім анклаве, адсялілі ў РФ.
Але людзі раз-пораз вяртаюцца на родную, хоць і шчодра засыпаную радыёнуклідамі зямлю.
"Ягады збіраем да гэтага часу, восенню - грыбы. Ці не баімся есці з гэтых месцаў, можа, таму што да канца свядома не ўспрымаем, што гэта радыяцыйныя месцы. Проста гэта наш родны край", - кажа Антаніна Дабрадзей, якая кожнае лета праводзіла ў хаце бабулі ў анклаве.
Як з'явіліся і як жылі расійскія вёскі, акружаныя беларускімі лясамі, - чытайце ў спецпраекце Sputnik.