04:57 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
© Sputnik

Забегам Beauty Run жанчыны сустрэлі восьмым сакавіка. Мужчыны да спаборніцтваў дапускаліся толькі ў якасці маральнай падтрымкі.

Мінчанкі і госці беларускай сталіцы сустрэлі 8 сакавіка на прабежцы. Толькі бегалі не ў звыклым парку і не накручвалі кругі вакол дома, а беглі прама па цэнтральным праспекце горада - Незалежнасці.

У залежнасці ад фізічнай падрыхтоўкі, выбіралі кароткую - два кіламетры - або доўгую дыстанцыю. Самыя ўстойлівыя трывалі пяць кіламетраў.

Удзельнічалі не толькі беларускі - былі бягухі з Расіі, Украіны, Кітая. Некаторыя ўдзельніцы беглі ў народных строях, а некаторыя - нават у карнавальных.

Сярод тых, хто далучыўся да прабежцы, былі і вядомыя асобы - напрыклад, прэс-сакратар прэзідэнта краіны Наталля Эйсмант і "Міс Беларусь 2018" дэпутат Марыя Васілевіч. Стартавалі і фінішавалі ўдзельніцы забегу на плошчы Незалежнасці, прама побач з парламентам.

Мужчыны да забегу не дапускаліся, але маглі прысутнічаць для маральнай падтрымкі. Спявак Саша Нема нават вырашыў стварыць удзельніцам настрой - праспяваў некалькі песень, прычым тэматычных.

"Толькі наперад!" - заклікаў Нэма словамі з песні "Магістраль".

Кожнай удзельніцы на фінішы ўручылі медаль і кветкі, а пераможцы забегу атрымалі яшчэ і грашовыя прызы, так што ЗОЖ - гэта не толькі весела, але часам яшчэ і выгадна.

Глядзіце на відэа, як праходзіў забег Beauty Run.

Тэги:
Beauty Run, Мінск, Беларусь, 8 Сакавіка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы