22:46 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
Відэа

Самалёты ВКС Расіі даставілі ў Італію спецыялістаў для барацьбы з COVID-19

Атрымаць кароткую спасылку
Успышка каронавіруса з Уханя (236)
5110
Министерство обороны РФ

Італія зараз займае першае месца ў Еўропе па распаўсюджванні кіронавіруса і нядаўна апярэдзіла Кітай па колькасці ахвяр.

Дзевяць самалётаў Паветрана-касмічных сіл РФ даставілі ў Італію каля 100 расійскіх ваенных спецыялістаў і тэхніку для барацьбы з каронавірусом, паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Паводле апошніх афіцыйных дадзеных, у Італіі зафіксаваныя амаль 60 тысяч выпадкаў заражэння, больш за 5,4 тысячы чалавек загінулі. Цяпер краіна займае першае месца ў Еўропе па распаўсюджванні каронавіруса і нядаўна апярэдзіла Кітай па колькасці загінуўшых.

"Дзевяць самалётаў Іл-76 ваенна-транспартнай авіяцыі ВКС Расіі з аэрадрома "Чкалаўскі" (Маскоўская вобласць) у Італьянскую Рэспубліку даставілі каля 100 расійскіх ваенных спецыялістаў, тэхніку і маёмасць для аказання дапамогі ў барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй", - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Адзначаецца, што ў самыя кароткія тэрміны на авіябазу ВПС Італіі "Практык дэ Марэ", размешчаную ў 30 кіламетрах на паўднёвы захад ад Рыма, дастаўлены мабільныя комплексы з абсталяваннем для дыягностыкі і правядзення дэзінфекцыйных мерапрыемстваў.

У мінулую суботу прэзыдэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове з італьянскім прэм'ер-міністрам Джузэпэ Контэ пацвердзіў гатоўнасць аператыўна аказаць дапамогу ў барацьбе з каронавірусом і выклаў яе канкрэтныя параметры.

У Мінабароны РФ пазней удакладнілі, што Расія адправіць на Апеніны восем мабільных брыгад ваенных вірусолагаў і медыкаў, аўтамабільныя комплексы аэразольнай дэзінфекцыі, а таксама медыцынскае абсталяванне.

За мінулыя суткі ў Расіі быў зарэгістраваны 71 новы выпадак каронавіруса, такім чынам, агульная колькасць тых, хто захварэў складае на сённяшні дзень 438 чалавек. 17 чалавек паправіліся.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй. У свеце заражаныя ўжо больш за 292 тысяч чалавек, звыш 12,7 тысячы памерлі.

Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (236)
Тэги:
Італія, каронавірус, Расія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы