22:30 10 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.48
  • EUR2.71
  • 100 RUB3.36
Відэа

Зварот Пуціна да расіян у сувязі з каронавірусам - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
32 0 0
© Sputnik /

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін адмяніў сваю паездку ў Санкт-Пецярбург дзеля звароту ды грамадзян РФ. Глядзіце відэазапіс выступа кіраўніка дзяржавы.

Напярэдадні расійскі лідар пабываў у інфекцыйнай бальніцы ў Камунарцы, дзе знаходзяцца хворыя на каронавірус. Затым прэзідэнт правёў дзве нарады, прысвечаныя праблеме пандэміі.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што кіраўнік дзяржавы адмяніў сённяшнюю паездку ў Санкт-Пецярбург і вырашыў выступіць перад нацыяй з тэлезваротам.
"Прэзідэнт адмяніў вылет у Санкт-Пецярбург і застаўся ў Маскве", - сказаў Пяскоў.

Патрэба ў звароце да нацыі паўстала на фоне няпростай эканамічнай сітуацыі, справакаванай пандэміяй.

Самыя важныя заявы прэзідэнта РФ:

  • прагназуецца спад эканомікі ў свеце з-за каронавіруса
  • у РФ атрымліваецца стрымліваць масавае распаўсюджванне каронавіруса
  • цалкам заблакаваць пранікненне каронавіруса ў РФ немагчыма
  • РФ здольная працаваць на апярэджанне па барацьбе з каронавірусам, галоўны прыярытэт - здароўе грамадзян
  • галасаванне па папраўцы да канстытуцыі трэба перанесці, будзе прынята рашэнне аб новым дні агульнарасійскага галасавання па папраўцы ў канстытуцыю
  • наступны тыдзень для расіян стане нерабочым з захаваннем заробку, доўгія выхадныя дазволяць знізіць распаўсюджванне каронавіруса
  • усе структуры жыццезабеспячэння, у тым ліку транспарт, органы ўлады, медыцына, працягнуць працу на наступным тыдні
  • давайце не будзем спадзявацца на рускую "ану ж", самае бяспечнае цяпер - пабыць дома
  • для стабілізацыі эканамічнай сітуацыі патрэбныя дадатковыя крокі
  • усе сацыяльныя дапамогі і льготы на працягу паўгода будуць працягвацца аўтаматычна - без даведак
  • выплаты да 75-годдзя Перамогі ветэранам і працаўнікам тылу павінны быць ажыццёўлены да майскіх святаў
  • для падтрымкі сем'яў з дзецьмі, якія маюць права на мацярынскі капітал, у бліжэйшыя 3 месяцы ім будуць выплачваць па 5 тыс. руб. на кожнае дзіця да 3 гадоў
  • трэба падтрымаць тых, хто можа страціць працу на фоне сітуацыі з каронавірусам
  • трэба дапамагчы ўстойлівай працы малога, сярэдняга бізнесу, каб работнікі захавалі свае месцы
  • неабходна даць усім кампаніям малога і сярэдняга бізнесу адтэрміноўку на паўгода па ўсіх падатках, акрамя ПДВ, і па страхавых узносах
  • трэба ўвесці мараторый на 6 месяцаў для банкруцтва прадпрыемстваў у складанай сітуацыі
  • мы абавязаны зрабіць усё, каб падтрымаць даходы грамадзян
  • усе выплаты даходаў у выглядзе працэнтаў і дывідэндаў, якія сыходзяць за мяжу, павінны абкладацца адэкватным падаткам - 15%
  • гатовыя выйсці ў аднабаковым парадку з пагадненняў аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання з краінамі, якія не згодныя з мерамі Расіі па дывідэндах
  • умовы для размяшчэння сродкаў у расійскіх банках застануцца прывабнымі
  • неабходна знізіць стаўку страхавых узносаў з 30% да 15% для заробкаў больш МРОТ, перш за ўсё для працуючых на малы і сярэдні бізнэс
  • усе агучаныя меры ў сувязі з каронавірусам дадуць вынік, калі выкажам адзінства і згуртаванасць
Тэги:
каронавірус, Расія, Уладзімір Пуцін

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы