05:00 31 сакавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR2.88
  • 100 RUB3.26
Відэа

З-за пагрозы каронавіруса ў калоніях пакуль без спатканняў - што кажуць у МУС

Атрымаць кароткую спасылку
Успышка каронавіруса з Уханя (185)
10 0 0
© Sputnik

Якія меры прымаюцца ў месцах пазбаўлення волі для прафілактыкі каронавіруса, якая рэальная абстаноўка ў калоніях, якімі арыгінальнымі метадамі зараз перавыхоўваюць зняволеных і ці ёсць у іх шанцы на годную працу і заробак пасля вызвалення?

У праекце "Не для пратаколу" на радыё Sputnik намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Уладзіслаў Мандрык і начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Вольга Чамаданава распавядаюць пра актуальную абстаноўку ў папраўчых установах, перавыхаванне асуджаных і магчымасці іх сацыяльнай адаптацыі па завяршэнні зняволення.

"Мы хацелі б супакоіць сваякоў і блізкіх нашых асуджаных грамадзян, якія адбываюць у нас пакаранне, абстаноўка ў нас знаходзіцца пад кантролем, намі былі зроблены прэвентыўныя крокі, якія былі накіраваны на недапушчэнне пранікнення да нас дадзенай інфекцыі", - кажа Мандрык.

Распараджэнне начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС прадугледжвае і працу з супрацоўнікамі папраўчых устаноў - праводзіцца тэрмаметрыя, на ўваходах у калоніі устаноўлены спецыяльныя прыборы для абеззаражання рук.

"Мы вымушаныя былі ўнесці шэраг абмежаванняў на спатканні, гэта значыць мы іх перанеслі, і таксама тым асуджаным, каго закрануў перанос спаткання, мы далі магчымасць патэлефанаваць сваякам, якія ў бліжэйшыя дні павінны былі прыехаць, растлумачыць сітуацыю", - тлумачыць суразмоўца.

Як падкрэслівае намеснік начальніка ДВП, перанесеныя спатканні будуць рэалізаваны пазней, калі дазволіць сітуацыя, акрамя таго, асуджаным прадастаўлена магчымасць у дадатковых пасылках і перадачах, напрыклад, "з садавінай для падтрымання імунітэту", дадае Мандрык.

Таксама ў размовах - як кантралюецца абстаноўка ў папраўчых установах і як вядзецца псіхалагічная праца са зняволенымі, якія магчымасці іх перавыхавання пры дапамозе спартыўных і творчых заняткаў, як у рэальнасці выглядае іх працаўладкаванне і зарплаты пасля вызвалення і наколькі гатова іх прымаць грамадства. Падрабязнасці - у відэатрансляцыі.

Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя (185)
Тэги:
МУС Беларусі, Беларусь, каронавірус

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы