23:37 22 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.47
Відэа

Як расійскія ваенныя медыкі працуюць у Бергама, ахопленым каронавірусам

Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (1193)
6610

Міністэрства абароны перакінула ў Італію ваенных спецыялістаў. Глядзіце на відэа, як медыкі з Расіі дапамагаюць італьянскім урачам змагацца з эпідэміяй небяспечнага віруса.

У Бергама, які цяпер знаходзіцца ў эпіцэнтры барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса ў Італіі, расійскія ваенныя спецыялісты разам з італьянскімі калегамі вывучылі чатыры бальніцы для пажылых людзей.

Ваенныя медыкі вызначылі ў ходзе візіту, што трэба зрабіць у першую чаргу для прафілактыкі і зніжэння рызыкі распаўсюджвання каронавіруса сярод пастаяльцаў пансіянатаў. Акрамя гэтага спецыялісты вызначылі рэцэптуру для складу, якім будуць дэзінфікаваць прылеглыя тэрыторыі і ўнутраныя памяшканні.

"Вывучыўшы патрэбы комплексу ў супрацьвірусных мерапрыемствах, расійскія спецыялісты сёння пачнуць выконваць задачы ў аналагічных установах аховы здароўя Бергама", - распавялі ў Мінабароны РФ.

Глядзіце на відэа, як, кажучы ваеннай мовай, медыкі праводзяць рэкагнасцыроўку на мясцовасці і апранаюць спецыяльны рыштунак для працы ў палявых умовах.

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1193)
Тэги:
Італія, Расія, каронавірус

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы