Сучасныя мабільнікі ў большасці сваёй маюць пластыкавы корпус, а спецыялісты, якія даследавалі каронавірус, адзначаюць, што ён можа "жыць" на такой паверхні на працягу некалькіх дзён.
Улічваючы тое, што смартфон даволі часта бывае ў руках карыстальнікаў, яго таксама неабходна апрацоўваць, каб абараніць сябе ад заражэння. Міністэрства аховы здароўя Беларусі раіць не выкарыстоўваць для гэтага бытавую хімію і антысептыкі - гэта можа пашкодзіць смартфон.
Для апрацоўкі смартфона, як адзначае ведамства, трэба працерці корпус і шкло невялікай колькасцю вадкага мыла, нанесенага на сурвэтку з мікрафібры. Тэлефон пры гэтым не павінен знаходзіцца на зарадцы. Міністэрства аховы здароўя раіць апрацаваць і ахоўны чахол сваёй прылады.
Апрацоўваць смартфон трэба ў канцы працоўнага дня і пасля наведвання грамадскіх месцаў.