Відэа

Гайдукевіч пра дзядулю: прагучаў званок на тэлефонную станцыю - вайна

Падпісацца
Калі пачалася вайна, пятнаццацігадовы Васіль Гайдукевіч заступіў на сваё першае дзяжурства дыспетчарам тэлефоннай станцыі. Аповяд яго ўнука - на відэа Sputnik.

Палкоўнік Васіль Сяргеевіч Гайдукевіч, дзядуля дэпутата Алега Гайдукевіча, вайну застаў зусім маладым чалавекам.

Васіль Гайдукевіч нарадзіўся ў простай сялянскай шматдзетнай сям'і ў Мінскай вобласці. Яго бацька быў кавалём.

Разумеючы, што сын не хоча пераймаць прафесію, бацька накіраваў юнага Васіля Гайдукевіча дыспетчарам на тэлефонную станцыю. Там пятнаццацігадовы малады чалавек і дзяжурыў 22 чэрвеня 1941 года.

Калі пачуўся званок з паведамленнем пра тое, што пачалася вайна, ён разгубіўся.

"Бамбёжкі - пра што гаворка? Малады хлопчык, наперадзе летнія канікулы, ён думаў пра добрае, а яму кажуць, што тэрмінова трэба ўсіх мабілізаваць, эвакуіраваць. Нават запісаўшы усё ў журнал, ён не да канца разумеў, што адбылося. Бо вайну заспелі людзі розных узростаў і пакаленняў. Людзі будавалі планы, хацелі жыць, думалі пра сваю будучыню. і мой дзед быў такім простым хлопчыкам. Яму было 15 гадоў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна", - успамінае гісторыю дзеда Алег Гайдукевіч.

Васіль Гайдукевіч на свае вочы ўбачыў і акупацыю. У партызанскі атрад яго спачатку не ўзялі з-за ўзросту, але некаторыя заданні давяралі. Паўнавартасным партызанам ён стаў ў 1943 годзе.

Пазней ён успамінаў свой першы бой.

"Скончыліся патроны. Ён не разумеў, што рабіць далей. Баявыя таварышы падтрымалі, далі наган. Ён расказваў гэта без налёту пафасу. І ты разумееш, наколькі гэта страшна - тое, што людзі перажылі", - успамінае Алег Гайдукевіч.

Ён запэўнівае - менавіта дзед, партызан, падпольшчык, франтавік, афіцэр, аказаў моцны ўплыў на яго выхаванне.

Каб памяць пра Васіля Сяргеевіча захоўвалася, сям'я выдала кнігу яго ўспамінаў пра вайну.

З палону - у партызаны: новая гісторыя ў праекце Франтавая пераклічка - Sputnik Беларусь
Відэа
"З палону - у партызаны": новая гісторыя ў праекце "Франтавая пераклічка"

"Кнігу выдалі яшчэ пры яго жыцці, калі дзядулі было 75 гадоў. Яна напісана простай мовай простага чалавека. Мне пашчасціла дзеда чуць, а маім дзецям не пашчасціла, і дзякуючы гэтай кнізе яны могуць сцісла даведацца пра яго шлях", - кажа Алег Гайдукевіч.

Вайна для Васіля Гайдукевіча скончылася толькі ў 1949 годзе.

"Ён прадоўжыў службу ў войсках НКУС, вёў барацьбу з бандытамі ў лясах нашай краіны", - кажа Гайдукевіч.

А далей пачалося цяжкае мірнае жыццё - аднаўленне Мінска, краіны.

"Я застаў яго жывым, ён мяне і на руках трымаў, паспеў паглядзець, як я вырас", - успамінае дзеда Алег Гайдукевіч.

Яго ўспаміны глядзіце ў праекце Sputnik "Франтавая пераклічка".

"Франтавая пераклічка" - традыцыйны праект прэс-цэнтраў Sputnik Блізкае Замежжа. У 2020 годзе мерапрыемства будзе праводзіцца ў трэці раз. Але абмежавальныя меры па прычыне пандэміі COVID-19 унеслі карэктывы.

Відэамастоў, якія злучаюць прэс-цэнтры розных рэдакцый, не будзе. Будуць публікавацца відэаролікі з вядомымі грамадзянамі і дзяржаўнымі дзеячамі гэтых краін, якія раскажуць сямейныя гісторыі пра ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Стужка навiн
0