12:36 29 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.66
  • 100 RUB3.40
Відэа

"Бессмяротны полк-анлайн": прамая трансляцыя

Атрымаць кароткую спасылку
Дзень Перамогі - 2020 (89)
24 0 0
© Sputnik /

Больш за два мільёны чалавек даслалі фотаздымкі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны для ўдзелу ў акцыі. Глядзіце на відэа, як праходзіць "Бессмяротны полк-анлайн".

Сёлета шэсце "Бяссмяротнага палка" вырашылі перанесці ў сеціва з-за пандэміі каронавіруса. Любы жадаючы можа даслаць фатаграфію сваякоў, якія прайшлі вайну, на адзін з інтэрнэт-рэсурсаў.

Здымкі ветэранаў і людзей, якія іх даслалі, транслююць на некалькіх медыяпляцоўках і ў анлайн-кінатэатрах.

Фатаграфіі актыўна дасылалі не толькі старэйшае пакаленне, але і моладзь: амаль трэць усіх наведвальнікаў прыкладанняў - маладзейшыя за 21 год.

"На працягу ўсяго часу рэалізацыі праекта працуе гарачая лінія, спецыялісты якой кругласутачна кансультуюць па любых нюансах удзелу ў акцыі. У працы гарачай лініі задзейнічаны 130 аператараў. На дадзены момант ужо паступіла больш за 15 тысяч званкоў і ўсе, хто звярнуўся, атрымалі падрабязныя адказы на свае пытанні", - адзначыў кіраўнік Выканкама Агульнарасійскага грамадскага руху "Бессмяротны полк Расіі" Арцём Хутарской.

Па словах арганізатараў праекту, з улікам таго, што ўжо пададзена больш за 2,1 мільёна заявак, шэсце ў сетцы працягнецца столькі, колькі спатрэбіцца, каб паказаць усе фатаграфіі ветэранаў.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (89)
Тэги:
Рух "Бессмяротны полк"

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы