00:09 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38

Для некаторых гарачыя дні сталі нагодай хутчэй зняць ахоўныя маскі, а хтосьці проста выпіў свой першы ў годзе малочны кактэйль. Глядзіце на відэа, як мінчане сустракалі першыя па-сапраўднаму летнія дні.

На гэтым тыдні ў Беларусь прыйшла сапраўдная летняя спякота. Для кагосьці гэта стала знакам таго, што пара даставаць з шафаў любімыя летнія вобразы, а хтосьці завязаў з самаізаляцыяй і выйшаў у горад не толькі ў новай сукенцы, але і без маскі.

Ужо восьмага чэрвеня ў панядзелак былі пабіты першыя тэмпературныя рэкорды на Міншчыне і Магілёўшчыне, і гэта толькі пачатак лета.

Сіноптыкі прагназуюць, што спякота з Беларусі не сыдзе раней за выхадныя. Дзённая тэмпература ў асобных раёнах краіны будзе дасягаць 33 градусаў цяпла.

У некаторых рэгіёнах - як, напрыклад, у сталіцы, у бліжэйшыя дні будзе не толькі горача, але і дажджліва. Навальніцы і шквалісты вецер чакаюць у горадзе і ў сераду, так што, нягледзячы на абяцаныя сіноптыкамі высокія градусы на слупку тэрмометра, на пляжы пакуль лепш не спяшацца.

Глядзіце на відэа Sputnik, як мінчане сустрэлі пачатак лета. І памятайце - спёка ў Беларусь хоць і прыйшла, пандэмія яшчэ не сышла. Так што да свайго летняга строю пакуль лепш дадаваць маскі, а людных месцаў пастарацца пазбягаць.

Тэги:
Лета, Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы