Кіраўнік МЗС РФ сустрэўся ў Маскве са сваім іранскім калегам Махамадам Джавадам Зарыфам. На сустрэчы ішла, у прыватнасці, гаворка і пра санкцыі ЗША.
"Нам зразумелая мэта Вашынгтона запалохаць і метадамі шантажу прымусіць іншыя краіны адмовіцца ад законнага легітымнага супрацоўніцтва з Ісламскай рэспублікай Іран. Па перакананні Расійскай Федэрацыі такая лінія, і ў гэтым сыходзяцца большасць членаў сусветнай супольнасці, супярэчыць нормам міжнароднага права, прынцыпам свабоднага гандлю і з'яўляецца праявай адкрытай нядобрасумленнай канкурэнцыі", - сказаў Лаўроў.
Міністры замежных спраў таксама абмеркавалі перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.
Як падкрэсліў Лаўроў, гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі развіваюцца, нягледзячы на "іранафобію, якую раздзімаюць" ЗША.