Відэа

Як прайшоў паветраны парад у небе над Масквой - відэа

Падпісацца
Парад Перамогі ў Маскве ўключыў у сябе не толькі наземную частку з праходжаннем пешых каробак і тэхнікі, але і паветраную. Хто праляцеў у небе над расійскай сталіцай - глядзіце на відэа.

Пуцін і замежныя лідары ўсклалі кветкі да Магілы Невядомага Салдата - Sputnik Беларусь
Відэа
Пуцін і замежныя лідары ўсклалі кветкі да Магілы Невядомага Салдата
У гэтым годзе парад Перамогі ў Вялікай Айчыннай прайшоў 24 чэрвеня - у дзень, калі роўна 75 гадоў таму, у 1945 годзе, адбыўся легендарны гістарычны парад пераможцаў.

Сёння ж у парадзе прынялі ўдзел амаль 15 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку прадстаўнікоў краін СНД, а таксама больш за 200 адзінак баявой тэхнікі.

Сярод ганаровых гасцей на ўрачыстым мерапрыемстве былі лідары блізкага і далёкага замежжа.

Акрамя наземнай часткі, па традыцыі, адбылася і паветраная частка параду над Чырвонай плошчай. У неба падняліся экіпажы Су-24, Ту-95МС, МіГ-31К, Іл-78 і Ту-160, а таксама пілатажныя групы "Рускія віцязі" на Су-30см і "Стрыжы" на МіГ-29. Паветраную частку завяршылі штурмавікі Су-25, яны афарбавалі неба ў колеры расійскага трыкалора.

Стужка навiн
0