09:03 14 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.42
© Sputnik / Ирина Букас YouTube/ Sputnik Беларусь

Алімпіяда-80 стала знакавай падзеяй не толькі для Масквы, але і для іншых гарадоў, якія прымалі спартыўныя спаборніцтвы. А ў музеі НАК у Мінску захоўваецца нямала артэфактаў, якія засталіся з таго часу. Разгледзець іх можна на відэа Sputnik.

Каб паглядзець на артэфакты, якія засталіся на памяць аб Алімпіядзе-80, карэспандэнты Sputnik зазірнулі ў музей НАК у Мінску.

А калі ў вас няма часу на візіт у музей, разгледзець іх бліжэй можна на відэа Sputnik, тым больш, што захоўваюцца там і вельмі рэдкія рэчы.

Напрыклад, факел, з дапамогай якога Аляксандр Мядзведзь запальваў алімпійскі агонь. Захаваўся не толькі факел, але і нечаканая гісторыя пра той дзень.

"Сіноптыкі прагназавалі дождж на гэты дзень, мінскія арганізатары вырашылі перастрахавацца і заправілі факел ледзь не ракетным палівам, каб ён ні ў якім разе не згас. Аляксандру Васільевічу далі дакладныя інструкцыі: прабегчы па стадыёне, забрацца, запаліць чашу з Алімпійскім агнём. Ён рабіў тое, што было яму сказана. Там стаяла вядзерца з вадой, схаванае ад гледачоў, куды ён павінен быў апусціць гэты факел, каб пагасіць яго. Па словах Мядзведзя, ён апусціў факел у вядро - і нічога не адбылося", - распавёў Sputnik вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Сяргей Ганчарэнка.

Зрэшты, гледачы, здаецца, і не заўважылі, што Мядзведзю прыйшлося пачакаць, калі дагарыць паліва - на стадыёне ўжо пачыналася дзейства.

Дыпломы, якія ў 80-м уручалі ўсім спартсменам, якія ўзялі ўдзел у Алімпійскіх гульнях, алімпійскія мішкі - самыя розныя, факелы - не толькі той, якім запаліў алімпійскі агонь Мядзведзь, але і эстафетны. Глядзіце на відэа, як выглядаюць усе гэтыя алімпійскія рарытэтныя каштоўнасці.

Тэмы:
Алімпіяда - 80 (13)
Тэги:
Мінск, НАК Беларусі, Алімпіяда-1980

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы