12:17 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
© Sputnik

Турысты з адных краін па прыбыцці ў Беларусь абавязаны правесці два тыдні на каранціне. Госці з іншых могуць прама з аэрапорта адпраўляцца на экскурсію па Мінску. Як цяпер выглядае праходжанне пагранкантролю ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", глядзіце на відэа.

У красавіку і маі Нацыянальны аэрапорт Мінск прыняў значна менш турыстаў, чым у папярэднія гады. У красавіку - у 10 разоў менш, чым у 2019 годзе, а маі - у сем разоў менш.

А ў чэрвені пасажырапаток пачаў паступова павялічвацца пасля таго, як некаторыя краіны аднавілі авіязносіны з Беларуссю.

Карэспандэнт Sputnik сустрэў гасцей Беларусі ў аэрапорце і высветліў, ці прыйдзецца ім сутыкнуцца са складанасцямі з-за пандэміі па прылёце.

Кожны дзень у Мінску сустракаюць 15-20 самалётаў. На пагранкантролі пасажырам дастаткова прад'явіць пашпарт або візу. Даведка аб наяўнасці або адсутнасці каронавіруснай інфекцыі - па жаданні. А вось скрынінг з дапамогай цеплавізара - абавязковая працэдура.

Міністэрства аховы здароўя вызначае спіс краін, грамадзяне якіх могуць не адседжвацца па прыбыцці на двухтыднёвым каранціне. Так, напрыклад, госць з Швецыі хутка і без валакіты прайшоў пагранкантроль і адправіўся гуляць па Мінску. Ён прыляцеў сюды, каб падвучыць рускую мову, бо ўжо восенню адправіцца на вучобу ў Расію. Прызнае - з-за каронавіруса перажывае, але ўсё ж ляціць.

Сітуацыю ў Беларусі ён параўноўвае са становішчам Швецыі, якая таксама, як і Беларусь, сутыкнулася з крытыкай з боку суседзяў з-за сваёй палітыкі ў дачыненні да барацьбы з каронавірусам.

А вось грамадзяне тых краін, якія не патрапілі ў "белы спіс" Міністэрства аховы здароўя, па прылёце павінны адседзецца на абавязковым двухтыднёвым каранціне. За парушэнне яго - штраф прыкладна ў 510 долараў. Пасажыры з гэтых краін, якія ляцяць транзітам, могуць знаходзіцца ў Беларусі без каранціна не больш за двое сутак. Так, напрыклад, праз Мінск дадому вяртаюцца ўсе з той жа Швецыі ўкраінцы - прамых рэйсаў цяпер няма.

Алёна з Кіева прыехала ў Мінск да жаніха.

"Яшчэ ў самалёце нам раздалі анкеты, якія трэба запоўніць, і памяткі. У анкетах неабходна было паказаць адрас пражывання, пацвердзіць, што я згаджаюся з праходжаннем каранціна - 14 дзён. У памятцы усё падрабязна напісана, што трэба рабіць, чаго рабіць нельга. У пашпартным кантролі дадаткова ў мяне нічога не пыталіся, толькі вось гэтыя падпісаныя дакументы, анкеты, праверылі, адпаведна, пашпарт", - распавяла Алёна.

Як турысты прылятаюць у Мінск і якія працэдуры праходзяць па прыбыцці, назіралі карэспандэнты Sputnik.

Тэги:
каронавірус, Нацыянальны аэрапорт Мінск

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы