11:40 15 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.90
  • 100 RUB3.36

Алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка ўстанавіў сусветны рэкорд у 1988 годзе. І яго дасягненне да гэтага часу ніхто не пабіў. Глядзіце на відэа гісторыю легендарнага беларускага цяжкаатлета.

Праз восем гадоў пасля трыумфальнага золата на "Алімпіядзе-80" цяжкаатлет Леанід Тараненка паехаў на спаборніцтвы ў Аўстралію. Там ён устанавіў сусветны рэкорд - падняў у штуршку штангі 266 кілаграмаў - і гэты рэкорд трымаецца ўжо больш за 30 гадоў. Да гэтага часу яго ніхто не змог пабіць.

Зараз самы моцны чалавек планеты - на пенсіі. Скончыўшы спартыўную кар'еру, ён выгадаваў прызёра Алімпіяды па цяжкай атлетыцы для Індыі. Тараненка заўсёды быў супраць жаночай цяжкай атлетыкі, а калі прыехаў трэнерам у Індыю, менавіта ў жаночую зборную яго і накіравалі. Да таго, як са зборнай пачаў працаваць беларускі трэнер, алімпійскіх медалёў там не было.

Больш за тое, калі Тараненка запэўніваў, што адна з яго выхаванак стане прызёрам Алімпіяды, на яго глядзелі са здзіўленнем. А калісьці з такім жа здзіўленнем глядзелі на трэнера самога Тараненкі - легендарнага Івана Лагвіновіча. У тым, што яго выхаванец возьме "золата" ў Маскве, сумневаў у яго не было. Для гэтага трэба было перамагчы балгарскага спартсмена Валянціна Хрыстова, які яшчэ за чатыры гады да алімпіяды абвясціў, што ў Маскву прыедзе за "золатам".

"І тут з'яўляецца нейкі беларус", - смяецца Тараненка.

У спартсмена не было сумненняў у тым, што Алімпіяда для яго будзе паспяховай. Як і не было часу на адпачынак.
За ўвесь час, што ў Маскве праходзілі Гульні, Леанід Аркадзьевіч пабываў у спецыяльна пабудаванай Алімпійскай вёсцы толькі адзін раз. Трэніроўкі, падрыхтоўка - усё гэта забірала і час, і сілы.

На Алімпіяду невялікая частка спартсменаў прыязджае спаборнічаць, астатнія прыязджаюць забаўляцца і адпачываць, кажа спартсмен. Ён быў на спаборніцтвах, каб узяць золата.

Праз шмат гадоў у Беларусі яго веды і вопыт засталіся незапатрабаваныя, прызнае спартсмен. Не без суму кажа, што хацеў бы трэніраваць, што адчувае ў сабе сілы "аграніць алмаз" - прывесці таленавітага спартсмена да добрых вынікаў. Але нават па кансультацыі да чалавека, чый рэкорд да гэтага часу не пабіты, у Беларусі не звяртаюцца.
Так што вольны час ён праводзіць у лесе - любіць паляванне. Ці сочыць за спаборніцтвамі? Ад цяжкай атлетыкі, прызнаецца Тараненка, ужо нікуды не падзецца. Штанга сніцца яму да гэтага часу.

Тэмы:
Алімпіяда - 80 (29)
Тэги:
Алімпіяда-1980

Яшчэ відэа

  • Як неабыякавыя дапамагаюць вызваленым на Акрэсціна - відэа
    Последнее обновление: 11:01 15.08.2020
    11:01 15.08.2020

    Як неабыякавыя дапамагаюць вызваленым на Акрэсціна - відэа

    Дапамога юрыста, медыка, псіхолага, гарачая ежа і нават магчымасць зарадзіць тэлефон, каб патэлефанаваць блізкім, - паглядзіце, як валанцёры дапамагаюць вызваленым з ізалятара.

    3
  • Забастоўкі і мітынгі: прадпрыемствы падключаюцца да пратэстнага руху - відэа
    Последнее обновление: 15:55 14.08.2020
    15:55 14.08.2020

    Забастоўкі і мітынгі: прадпрыемствы падключаюцца да пратэстнага руху - відэа

    Рабочыя беларускіх прадпрыемстваў выходзяць на забастоўкі і мірныя мітынгі, яны патрабуюць спыніць гвалт у краіне. Глядзіце на нашым відэа, як завадчане далучаюцца да акцый салідарнасці.

    13
  • Пяты дзень пратэстаў: мірныя акцыі прайшлі ў Беларусі - відэа
    Последнее обновление: 08:58 14.08.2020
    08:58 14.08.2020

    Пяты дзень пратэстаў: мірныя акцыі прайшлі ў Беларусі - відэа

    Акцыі салідарнасці пачаліся яшчэ ўдзень - жанчыны ў белых вопратках выстройваліся ўздоўж вуліц і праспектаў у Мінску і рэгіёнах. А ўвечары сталіца запалілася агнямі - глядзіце, як гэта было, на відэа.

    18
  • Чацвёрты дзень пратэстаў у Беларусі - відэа
    Последнее обновление: 08:47 13.08.2020
    08:47 13.08.2020

    Чацвёрты дзень пратэстаў у Беларусі - відэа

    Жаночыя акцыі салідарнасьці супраць гвалту прайшлі ў Мінску і рэгіёнах, да гэтых акцыяў далучыліся і медыкі - каля двухсот чалавек сталі ўздоўж сталічнага праспекта Дзяржынскага каля БДМУ. Глядзіце на відэа Sputnik, як праходзіў чацвёрты дзень пратэстаў у Мінску.

    50

Галоўныя тэмы