Рэпетыцыя святкавання Дня ПДВ прайшла каля Палаца спорту. Адной з самых незвычайных яе частак стаў "вальс машын на вадзе". Механікі-вадзіцелі бронетранспарцёраў прадэманстравалі навыкі "плавучасці" БТР.
Разам з бронетранспарцёрамі па Свіслачы плавалі і катамараны, праўда, пасля папярэджання ваенных ім давялося ненадоўга скарэктаваць маршрут руху.
Дзень дэсантніка адзначаць 2 жніўня - святочныя мерапрыемствы пройдуць у злучаных і воінскіх часцях сіл спецыяльных аперацый.
А напярэдадні, 1 жніўня, на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту будуць арганізаваны святочныя мерапрыемствы з удзелам вайскоўцаў Сіл спецыяльных аперацый.
У праграме акрамя "вальса машын" - дэсантаванне з верталёта на зямлю і ў акваторыю Свіслачы, паказныя заняткі па рукапашным баі і розыгрыш баявых эпізодаў. Таксама будзе арганізавана выстава тэхнікі, ўзбраення, формы адзення. Для гасцей свята арганізуюць тэматычную фотазону.
А пакуль глядзіце на відэа, як праходзіла рэпетыцыя каля Палаца спорту.