11:41 24 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.39
Відэа

Кандыдат у прэзідэнты Дзмітрыеў звярнуўся да парламента і народа - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1510

Перад будынкам парламента ўстанавілі трыбуну, з якой кандыдат выказаўся па найбольш актуальных, на яго погляд, тэмах. Глядзіце на відэа, як выглядала пасланне Дзмітрыева.

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў у першы дзень датэрміновага галасавання звярнуўся да народа і парламента з імправізаванай трыбуны, якую яго прыхільнікі ўсталявалі каля будынка Дома ўрада.

На трыбуне значыўся надпіс "Беларусі патрэбны новы прэзідэнт" - адсылка да аднаго з тэзісаў Дзмітрыева, які абяцае ў выпадку абрання на працягу года правесці новыя выбары - як прэзідэнцкія, так і парламенцкія.

Размаўляючы з журналістамі падчас імправізаванага "паслання", сярод іншага Дзмітрыеў закрануў тэматыку каронавіруса, палітычных рэпрэсій, заробкаў.

"Учора я быў у Слуцку, адна жанчына прыйшла да мяне ў пікет і сказала, што не можа дазволіць сабе абанемент у басейн, таму што яна атрымлівае 400 рублёў, а абанемент каштуе 50. Абанемент у басейн стаў недаступнай марай", - адзначыў Дзмітрыеў.

Кандыдат распавёў пра свае планы сфармаваць пераходны ўрад, які рэалізаваў бы рэформы. Сярод іншага, Дзмітрыеў плануе скараціць чыноўнікаў і кантралёраў, а вызваленыя грошы накіраваць у адукацыю і ахову здароўя. Ён абяцае таксама прыбраць "лішнія адміністрацыі", сярод іншага - адміністрацыю ПВТ. Дзмітрыеў не ўяўляе сабе, каб Крамянёвай даліне патрэбна была адміністрацыя.

"Скараціць гэтыя выдаткі, разбярэмся са стратнымі заводамі, сапраўды падтрымаем тых, хто губляе працу", - працягваў Дзмітрыеў.

Ён заклікаў выбаршчыкаў галасаваць 9 жніўня, у асноўны дзень выбараў.

"Калі вы прагаласавалі датэрмінова, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта. Калі вы прагаласавалі супраць усіх, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта. Калі вы не прыйшлі галасаваць, вы прагаласавалі за старога прэзідэнта", - адзначыў кандыдат.

Таксама Дзмітрыеў звярнуўся і да членаў выбарчых камісій. Ён папрасіў іх не падпісваць выніковы пратакол у выпадку, калі не могуць адказваць за названыя ў ім лічбы.

"Памятаеце, вы лічыце галасы не Дзмітрыева ці Ціханоўскай. У вашых руках галасы нашых дзяцей", - сказаў Дзмітрыеў.

Ён таксама распавёў гісторыю пра ўласнае дзіця: "Сёння я адводзіў дзяцей у летні лагер. І Федзя, малодшы сын, спытаў: "Тата, цябе ўжо выбралі? Мы выбралі прэзідэнта?"

Што адказаў Федзю Андрэй Дзмітрыеў, глядзіце на відэа.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Андрэй Дзмітрыеў, Выбары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы