Відэа

Як праходзіць пікет супрацоўнікаў БелАЗ - відэа

Падпісацца
Супрацоўнікі жодзінскага завода выйшлі на пікет каля галоўнай прахадной прадпрыемства са сцягамі, у тым ліку дзяржаўнымі.

Пікет супрацоўнікаў БелАЗ праходзіць у Жодзіне. Удзельнікі акцыі выйшлі да галоўнай прахадной прадпрыемства з рознай сімволікай, у тым ліку дзяржаўнай. Ад прахадной калона рушыла ў цэнтр горада. Праваахоўнікі папярэдзілі тых, хто сабраўся, што акцыя несанкцыянаваная, і заклікалі разысціся.

Супрацоўнікі завода БелАЗ выйшлі на акцыю пратэста аднымі з першых - на чацвёрты дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў. Тады на мітынгу прысутныя патрабавалі абвясціць нацыянальную забастоўку. Пагутарыць з удзельнікамі пратэстнай акцыі ў той дзень выйшаў мэр Жодзіна Дзмітрый Заблоцкі.

Акцыі салідарнасці прайшлі і на іншых заводах Беларусі - МТЗ, МАЗ, БМЗ, "Белшына", "Гродна-Азот", Гродзенскім мясакамбінаце.

Стужка навiн
0