16:34 21 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.06
  • 100 RUB3.40
© Sputnik

Калі ўлады не паўплываюць на рэсурс грамадскага даверу, то "набегі" на банкі працягнуцца, а ў выпадку доўгіх перамоваў з найбуйнейшымі крэдыторамі да канца года можа наступіць крытычны момант для ўсёй беларускай эканомікі, лічыць эканаміст Яраслаў Раманчук.

Наколькі трывалы рэсурс беларускай эканомікі, якія выклікі стаяць цяпер перад Нацбанкам, а таксама аб сітуацыі ў краіне ў цэлым у студыі радыё Sputnik Беларусь разважае палітык і эканаміст Яраслаў Раманчук, які вядомы самастойнай пазыцыяй з нагоды палітычнага і эканамічнага ладу краіны.

"Фундаментальныя біблейскія ісціны, адна з якіх абвяшчае "Не рабі бліжняму таго, чаго не хочаш атрымаць сам", з'яўляюцца закладам добрага, цывілізаванага сучаснага жыцця. Але сёння мы бачым, як бакі патэнцыйнага беларускага дыялогу пакуль так і не пачалі гэты працэс. Пры гэтым мы бачым зусім розныя прыклады, якія сведчаць як аб заганнасці прадстаўнікоў грамадства і ўлады, так і пра чалавечнасць, па абодвум бакам канфлікту", - разважае суразмоўца Sputnik.

На думку эксперта, цяпер у краіне склалася няпростая эканамічная сітуацыя, парушаны так званы інстытут грамадскага даверу. Калі ўлады не змогуць на гэтую сітуацыю паўплываць і пры гэтым не атрымаецца аператыўна дамовіцца з найбуйнейшымі крэдыторамі, да канца года беларускую эканоміку чакаюць сур'ёзныя выпрабаванні.

"Нацыянальны банк спрабуе "тушыць пажар" тымі рэсурсамі і рэзервамі, якія ён назапасіў у апошнія гады. Нагадаю, да канца года павінна быць мінімум 7,3 млрд даляраў (міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі - Sputnik), а мы ўжо амаль прыйшлі да гэтай крытычнай велічыні, маючы перад сабой яшчэ чатыры месяцы, прычым даволі трывожных", - кажа Раманчук.

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам вядомага эканаміста, палітыка Яраслава Раманчука глядзіце на Sputnik Беларусь.

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы