07:39 21 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.02
  • 100 RUB3.29
Відэа

Паглядзіце, як выглядае самы маленькі ў свеце кубік Рубіка

Атрымаць кароткую спасылку
610
© RUPTLY

Даўжыня адной грані мініяцюрнай вынаходкі - усяго 9,9 міліметра. Цікава, хто ўзяўся б паспаборнічаць у хуткасці зборкі такога кубіка?

Японская кампанія выпусціла самы мініяцюрны кубік Рубіка ў свеце. Даўжыня кожнага з бакоў - менш за сантыметр. Малюсенькі кубік паказалі на выставе ў Токіа.

А вось каштаваць ён будзе нямала - 1,9 тысячы долараў за штуку. Прычым выраблены ён, у адрозненне ад поўнапамернага арыгінала, з металу.

"У адрозненне ад поўнапамернага, малюсенькі кубік Рубіка не можа быць зроблены з пластыка", - тлумачыць дырэктар кампаніі Сінсуке Хаяшы.

Мініяцюру прадставілі на выставе ў Токіа з нагоды саракагоддзя з'яўлення галаваломкі ў краіне - у Японію прыдуманы венгерскім вынаходнікам Эрнё Рубікам кубік прыйшоў у 1980 годзе. У 1981-м новую галаваломку прэзентавалі прынцу Чарльзу і прынцэсе Дыяне. У тым жа годзе кубік прыйшоў у Савецкі Саюз.

Рэкорд па хуткаснай зборцы традыцыйнага кубіка Рубіка належыць кітайцу Ду Юшэнгу. Ён справіўся з задачай усяго за 3,47 секунды. А ў каго атрымаецца таксама хутка сабраць японскую мініяцюрную версію?

Глядзіце на відэа, як выглядае самы маленькі кубік Рубіка ў свеце.

Тэги:
Кубік Рубіка

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы