08:50 20 кастрычніка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR3.01
  • 100 RUB3.30
Відэа

Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ў Венесуэле

Атрымаць кароткую спасылку
3 0 0
© Photo : РФПИ и Центр имени Гамалеи

Раней паведамлялася, што ў выпрабаваннях прэпарата "Спутник V" возьмуць удзел сваякі прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура.

У Венесуэле пачаліся клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны ад каронавіруса, пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Нікалас Мадура.

Ён адзначыў, што ў Венесуэлу таксама даставяць кітайскую вакцыну. Пасля таго, як будуць завершаны ўсе выпрабаванні абодвух прэпаратаў, і пасля адабрэння СААЗ пачнецца масавая вакцынацыя насельніцтва краіны.

У краіне ў першую чаргу плануюць прышчапіць работнікаў сістэмы аховы здароўя і сістэмы адукацыі, а таксама людзей старэйшага ўзросту і пацыентаў з хранічнымі захворваннямі.

Раней паведамлялася, што ў клінічных выпрабаваннях расійскай вакцыны "Спутник V" возьмуць удзел сваякі Нікаласа Мадура. Праверыць дзеяння прэпарата на сабе падахвоціўся сын палітыка і яго сястра. Сам Мадура плануе прышчапіцца пасля таго, як будуць завершаны даследаванні і пачнецца масавая вакцынацыя.

Нагадаем, што ў цяперашні час клінічныя выпрабаванні вакцыны праходзяць у Беларусі - яны стартавалі 1 кастрычніка.

Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы