11:03 04 снежня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.59
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.44
Відэа

Вірус "Шчучыншчына": рэакцыя жыхароў райцэнтра на папулярны кліп - відэа

Атрымаць кароткую спасылку
3110
Sputnik

Горад Шчучын раптам праславіўся пасля з'яўлення кліпа ў інтэрнэце. Былая акторка Купалаўскага тэатра праспявала пра райцэнтр, і музычны твор патрапіў у трэнды YouTube.

Афіцыйны відэакліп "Шчучыншчына" ў выкананні Алены ЖалудOk набраў амаль 500 тысяч праглядаў і заняў трэці радок у трэндах YouTube. Журналісты Sputnik вырашылі высветліць, што думаюць пра кліп мясцовыя жыхары і разам з імі паглядзелі вірусны ролік.

У райцэнтры слова "Шчучыншчына" ўмелі вымаўляць без запінкі яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам. Аб вірусным відэа і песні ў выкананні былых акцёраў Купалаўскага тэатра ў Шчучыне ведаюць амаль усе, у каго ёсць смартфон. Як высветлілася, у адных кліп выклікаюць смех, у іншых - крыўду, у трэціх - сур'ёзныя разважанні.

Малады будаўнік з райцэнтра прызнаўся, што ролік глядзеў, аднаго раза яму было дастаткова. А ягоны напарнік, мужчына перадпенсійнага ўзросту, пагадзіўся паглядзець кліп разам з намі, але асаблівых эмоцый ён у яго не выклікаў.

Прадавец прыватнай крамы штор Алена пачынае заразліва смяяцца, як толькі чуе слова Шчучыншчына.

"Гэта вельмі смешна. Я не хачу пакрыўдзіць аўтараў роліка, можа, яны гэта сур'ёзна здымалі", - дзеліцца уражаннем ад прагледжанага жанчына і паказвае тыя, што плачуць ад смеху смайлікі ў тэлефоне, якія адпраўляла сяброўцы з Мінска адразу пасля прагляду кліпа.

У работніцы мясцовага кафэ ролік выклікаў непрыемныя пачуцці: "Я не зразумела, гэта прыкол або пародыя на нешта. Гэта абы што. А горад у нас вельмі добры. Ціхі, спакойны, зручны для жыцця. Школа, сад, праца ўсё побач . Калі нешта трэба, можна ў Мінск ці Гродна з'ездзіць".

Работнік мясцовага цэнтра культуры і народнай творчасці Генадзь, які мантаваў новую экспазіцыю ў музейным пакоі, прыйшоў да высновы, што новы кліп Шчучыну зрабіў добры піяр.

"Вельмі мала кліпаў аб Шчучыншчыне. Гэты ролік усе абмяркоўваюць, каментуюць, ён стаў падставай для жартаў, гэта вялікі плюс нашаму гораду.

Гэта такі стыль, як сцёб, яго не ўсе разумеюць. Людзі старэй хочуць бачыць людзей у гальштуках пад патрыятычныя песні. Тут дакучлівы матыў, відэашэраг трапіў у дзясятку", - разважае Генадзь, але дадае, што стваральнікі роліка дапусцілі фактычную памылку: у Шчучынскім раёне няма вёскі Ляды - ёсць населены пункт Лядск, які разам з іншымі 40 аб'ектамі нанесены на карту турыстычных славутасцяў рэгіёну.

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы